Жыхары і госці Рудні Жураўлёвай адзначылі свята вёскі. 21.by

Жыхары і госці Рудні Жураўлёвай адзначылі свята вёскі

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1382

У маладосці мы, у большасці сваёй, імкнёмся хутчэй пакінуць родныя мясціны, нас вабіць нешта новае і неспазнанае. У сталым узросце, наадварот, цягне туды, дзе карані, дзе засталіся магілы дзядоў. І стараюцца былыя вяскоўцы хоць раз у год сабрацца на роднай сэрцу малой радзіме.

Пра ўраджэнца вёскі Рудня Жураўлёва Аляксандра Радчанку мы пісалі ў мінулым годзе. Тады ён на веласіпедзе накіроўваўся ў італьянскі горад Бары на паклон да мошчаў Мікалая Цудатворцы, якога ў роднай вёсцы Аляксандра лічылі святым абаронцам і 22 мая адзначалі прастольнае свята. Ён паставіў сваёй мэтай асвяціць абраз, каб потым усталяваць яго на паклонным крыжы. Свой намер здзейсніў.

У мінулую суботу вёска сабрала сваіх жыхароў і ўраджэнцаў. Агульнымі намаганнямі ўстаноўлены крыж, каля якога закладзены сквер. Сярод іншых дрэўцаў тут і сібірскія кедры, якія прывёз з далёкага Томска Мікалай Радчанка.


IMG_1328

IMG_1317

62 жыхары не вярнуліся ў родную вёску з франтоў Вялікай Айчыннай. Іх магілы недзе далёка, але і землякі павінны ўшаноўваць памяць. У хвіліне маўчання нізка схіляюцца галовы.


IMG_1311

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, Аляксандр Радчанка, які з’яўляецца Паслом міру. Ён пакінуў вёску ў юнацтве і шмат гадоў жыве ў Расіі. Але нельга пазбавіцца каранёў. Таму, звяртаючыся да землякоў, ён нагадвае радкі Аркадзя Куляшова:

“Я хаце абавязаны прапіскаю –
Калыскаю, падвешанай пад столь.
Я маці абавязан кожнай рыскаю,
Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю –
Усім, чым працы абавязан стол”.

Мова, род свой і зямля бацькоў не забываюцца.


IMG_1374

Святлана Протчанка, старшыня Вуглоўскага сельскага Савета, у сваім выступленні адзначыла вялікі ўклад у добраўпарадкаванне вёскі ўсіх замацаваных за населеным пунктам арганізацый, мясцовых жыхароў і тых, хто тут нарадзіўся.


IMG_1407

Аляксандр Цярэшчанка, які нямала намаганняў прыклаў для стварэння памятнага сквера, шчырую падзяку за дапамогу адрасаваў раённай выканаўчай уладзе, сваім землякам, усім неабыякавым людзям. Аляксандр Паўлавіч піша вершы і музыку, выдатны выканаўца, і ў гэты дзень ён парадаваў сваёй творчасцю.


IMG_1399

Настаяцель сялецкага прыхода айцец Расціслаў правёў набажэнствы на вясковых могілках і ў скверы. Пажылыя жанчыны, якія з-за слабага здароўя не змаглі быць на свяце, перадалі ручнікі, якімі быў упрыгожаны крыж. А некаторыя з прысутных прывезлі зямлю з тых мясцін, дзе жывуць зараз, ці ад роднага парога і высыпалі яе каля паклоннага крыжа. Лягла сюды і зямля з далёкага Бары.


IMG_1345

IMG_1370

IMG_1388

IMG_1416

IMG_1430

IMG_1466

IMG_1475

IMG_1501

IMG_1507

Гісторыя вёскі – гэта гісторыя краіны. Упершыню яна ўпамінаецца ў 16 стагоддзі як вёска Руднік. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Пасля Вялікай Каст-рычніцкай рэвалюцыі была ў Лоеўскім, а потым аднесена да Брагінскага раёна. У 1931 годзе тут арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай, у красавіку 1943 года, фашысты цалкам спалілі вёску і забілі шаснаццаць яе жыхароў. У пасляваенны час вёска адбудавалася, стала цэнтрам калгаса імя Чкалава. У 1959 годзе, згодна з данымі перапісу насельніцтва, тут пражывала 350 чалавек. Зараз у вёсцы 91 жыхар, з якіх сямёра дзяцей, 45 чалавек працаздольнага ўзросту і 39 пенсіянераў.


IMG_1309

IMG_1509

IMG_1517

З цёплымі словамі да прысутных звярнуліся Любоў Дубатдзел, Ала Злыдзенка, якія ўшанавалі тых, хто займае актыўную жыццёвую пазіцыю, чыімі намаганнямі жыве вёска. А Святлана Протчанка ўручыла ім падарункі, работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці парадавалі прысутных сваімі выступленнямі.Працавалі гандлёвыя палаткі, для дзяцей былі арганізаваны гульні і забавы.


IMG_1522

IMG_1527

IMG_1530

IMG_1539

IMG_1551

IMG_1568

IMG_1580

IMG_1589

IMG_1624

IMG_1629

IMG_1632

IMG_1641

IMG_1664

IMG_1676

IMG_1674

Свята сабрала гасцей з Прыбалтыкі, Расіі, Украіны, самых розных куточкаў Беларусі. Гэты дзень умясціў у сябе ўсё – і радасць ад сустрэчы, і горыч успамінаў. Змянілася аблічча вёскі, многіх дамоў няма. Але пакуль жыве ў памяці дзяцінства і юнацтва, будзе жыць і вёска.

Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маладосці мы, у большасці сваёй, імкнёмся хутчэй пакінуць родныя мясціны, нас вабіць нешта новае і неспазнанае. У сталым узросце, наадварот, цягне туды, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика