У Добрушы мінакі выратавалі дзяўчыну, якая кінулася з моста ў раку. 21.by

У Добрушы мінакі выратавалі дзяўчыну, якая кінулася з моста ў раку

05.06.2018 16:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мікалай Малашэнка і Яўген Меркала. Фота: vdobrushe.by

Жыхар Добруша Алег Барысенка, які вудзіў рыбу зранку ў нядзелю, звярнуў увагу на незвычайны гук, які раздаўся ад моста. Паглядзеўшы ў той бок, мужчына пабачыў у рацэ Іпуці галаву жанчыны, якая то знікала пад вадой, то зноў з'яўлялася на паверхні, піша сайт "Добрушскі край".

Пазней мужчына распавёў, што бачыў дзяўчыну ў белай кофтачцы і кароткай цёмнай куртцы на мосце. Яна стаяла з тэлефонам і навушнікамі і ці то эмацыйна размаўляла з кімсьці, ці то слухала музыку. А потым ён пабачыў дзяўчыну ўжо ў вадзе. 

Рыбалоў кінуўся на дапамогу. Па дарозе ён заўважыў двух маладых людзей. Мікалай Малашэнка і Яўген Меркала вярталіся дадому пасля адпачынку на востраве. Рыбалоў гучна крыкнуў ім: "Там чалавек тоне!". І хлопцы, распранаючыся на бягу, кінуліся ў ваду. 

Яны выцягнулі дзяўчыну на бераг, а Барысенка тым часам выклікаў хуткую. Дзяўчына ў цяжкім стане, але ў поўнай свядомасці была перададзеная брыгадзе медыкаў. Тыя шпіталізавалі яе ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай лякарні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына скочыла з шасціметровага моста пасля сваркі з хлопцам. Падаючы, яна стукнулася аб шырокі бетонны выступ, схаваны пад вадой. Дзяўчыну пераправілі ў абласную клінічную лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Малашэнка і Яўген Меркала. Фота: vdobrushe.by Жыхар Добруша Алег Барысенка, які вудзіў рыбу зранку ў нядзелю, звярнуў увагу на незвычайны гук, які раздаўся ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика