Штодня — пешыя вандроўкі па вуліцах горада. 21.by

Штодня — пешыя вандроўкі па вуліцах горада

14.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цікава і змястоўна адпачываюць вучні ў летнім аздараўленчым лагеры, які назвалі “Ігумяняты”. Кожны іх дзень насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі.


Разам з настаўнікамі, якія працуюць на пляцоўцы, і начальнікам лагера Валянцінай Канстанцінаўнай Зыль яны аформілі прыгожыя стэнды. На адным з іх — інфармацыя пра два атрады “Пчолкі” і “Мядок”. На другім – рэжым дня, правы дзяцей, а таксама законы і правілы паводзін у лагеры. На трэцім – вялікая карта Чэрвеня, які падзелены на раёны. Яна прысвечана галоўнаму праекту аздараўленчага лагера — “Горад Чэрвень: учора і сёння”. Гэта гульня-вандроўка. Вучні штодня выходзяць у пешыя экскурсіі па гораду, вывучаюць вуліцы, даведваюцца аб славутасцях, якія мелі дачыненне да іх. А потым адзначаюць маршрут свайго пахода на карце, прымацоўваюць фотаздымкі месцаў наведвання і абазначаюць на карце тыя, дзе пабылі.
Дарэчы, дзеці маюць намер выйсці з прапановай да адміністрацыі горада аб тым, каб на таблічках, дзе пазначаны сучасныя назвы вуліц, былі дапісаны і іх гістарычныя назвы. Гэта дзеля таго, каб жыхары горада не забывалі сваю гісторыю і дакрануцца да яе мелі б магчымасць і госці Чэрвеня. 
Акрамя таго, для дзяцей настаўнік фізічнай культуры Людміла Анатольеўна Няхай ладзіць шмат спартыўных мерапрыемстваў, гульняў на свежым паветры. Дзеці з задавальненнем вучацца гуляць у шахматы, чытаюць. І, канешне, арганізавана добрае аздараўленчае харчаванне.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікава і змястоўна адпачываюць вучні ў летнім аздараўленчым лагеры, які назвалі “Ігумяняты”. Кожны іх дзень насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Разам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика