Папоўніўся атрад валанцёраў Чырвонага Крыжа. 21.by

Папоўніўся атрад валанцёраў Чырвонага Крыжа

27.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую сераду імі сталі вучні сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава, а таксама навучэнцы і выпускнікі Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя.


Анастасія Цвердахлебава, Іван Ладуцька, Любоў Джафарава з атрадам валанцёраў

На цырымонію ўручэння пасведчанняў аб членстве ў валанцёрскім руху завітала Анастасія Цвердахлебава, спецыяліст па рабоце з моладдзю Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, валанцёр атрада хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі “Іслач”.
Любоў Джафарава, старшыня Чэрвеньскай раённай арганіазацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, расказала пра неабходнасць стварэння ў раённай арганізацыі моцнага молодзевага валанцёрскага атрада, які б меў магчымасць прыйсці на дапамогу па першаму выкліку, асабліва ў надзвычайных сітуацыях. Пры адсутнасці такіх, яго дзейнасць будзе накіравана на догляд за людзьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, навучанне і інфармаванне насельніцтва, распаўсюджванне ведаў аб валанцёрскім руху Чырвонага Крыжа.
Любоў Анатольеўна таксама паведаміла пра дабрачынны месячнік, які праводзіла раённая арганізацыя ў маі. Сярод добрых спраў – наведванне ветэранаў вайны, уручэнне ім святочных харчовых набораў, удзел у фестывалі праваслаўнай культуры, правядзенне сямейнага мерапрыемства да Дня сям’і, дабрачыннай акцыі ў раённай бальніцы да Дня абароны дзяцей, аказанне гуманітарнай дапамогі маламаёмасным катэгорыям грамадзян.
Анастасія распавяла пра накірункі работы валанцёраў з дэманстрацыяй слайдаў, у прыватнасці, дзейнасць атрада хуткага рэагавання “Іслач”. Яго валанцёры праводзяць актыўную работу па пошуку прапаўшых людзей. І гэтая работа дае вялікі плён. На рахунку нашых юнакоў і дзяўчат ужо ёсць добрыя справы, толькі афіцыйна яны не былі валанцёрамі. Гэтая акалічнасць тут жа была выпраўлена: 11 маладых людзей атрымалі пасведчанні валанцёраў. Адным з першых валанцёрскае пасведчанне атрымаў старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую сераду імі сталі вучні сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава, а таксама навучэнцы і выпускнікі Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя. Анастасія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика