Дарогамі памяці
28.06.2018
—
Разное
|
22 чэрвеня ля помнікаў ахвярам вайны традыцыйна з’явіліся кветкі. Трагічны лейтматыў гэтай даты вядомы амаль кожнаму – 77 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна. Няшмат засталося тых людзей, хто на ўласныя вочы бачыў смерць і пакуты, што прынесла вайна. Тым большую адказнасць за захаванне памяці нясе на сабе грамадства. Напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім парку адбыўся мітынг-рэквіем у памяць ахвяр фашызму з удзелам прадстаўнікоў улады, ветэранскіх і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Хвіліна маўчання, ускладанне кветак і вось людзі спяшаюцца да наступнага абеліска – занадта шмат слёз і болю прынесла вайна ў наш край. Бліжэй да паўдня мітынг-рэквіем прайшоў у Хвойні. Піянерскі салют, ваенныя песні і вершы, глыбокія позіркі прысутных, маўчанне і нейкія свае, вельмі глыбокія ўспаміны, мабыць, пра расказы старэйшых сваякоў. Пэўна, з такімі пачуццямі разыходзіліся прысутныя. Маўклівым напамінам стаяць паабапал дарог і на ўзлесках помнікі ахвяр вайны, нібы нагадваючы: “Жыві, яны за цябе паміралі…”. Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня ля помнікаў ахвярам вайны традыцыйна з’явіліся кветкі. Трагічны лейтматыў гэтай даты вядомы амаль кожнаму – 77 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная...
|
|