У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік. 21.by

У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік

06.07.2018 16:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://gaibrest.by

У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося пасля 17-й гадзіны ў чацвер, 5 ліпеня, у вёсцы Замошша. Аўтамабілем "Рэно" кіравала 19-гадовая жыхарка Драгічына. Паводле яе слоў, раптоўна на яе паласе руху з'явіўся раварыст і яна не магла пазбегуць сутыкнення.

Дзіця атрымала цяжкія траўмы і было шпіталізавана, знаходзіцца ў рэанімацыі Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Папярэдняе здарэнне ў Брэсцкай вобласці з раварыстам адбылося 2 ліпеня ў Драгічынскім раёне, дзе пад аўтамабіль трапіў 13-гадовы хлопец. Ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://gaibrest.by У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося пасля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика