15-гадовую маці, якая пайшла бадзяцца па краіне, вярнулі дадому. 21.by

15-гадовую маці, якая пайшла бадзяцца па краіне, вярнулі дадому

07.07.2018 13:15 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

15-гадовую маці, якую лічылі зніклай без вестак, знайшлі жывой далёка ад дома — дзяўчына апынулася ў Барысаве. Дыяна Марозава жыве ў Драгічынскім раёне. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, дзяўчыну знайшлі позна ўвечары 5 ліпеня — адна з жыхарак Барысава пабачыла яе ў краме, а потым згадала, што па тэлебачанні ў праграме “Зона Х” распавядалі пра знікную, падобную па прыкметах. Тады жанчына патэлефанавала ў міліцыю. На месца даслалі нарад, які затрымаў падлетка.

Дыяну даставілі ў лякарню для ацэнкі стану яе здароўя, а затым скантактаваліся з яе сваякамі. 15-гадовая дзяўчына нядаўна нарадзіла дзіця, апеку над якім аформіла яе маці. З дома яна сышла яшчэ 20 чэрвеня. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць прычыны яе сыходу, аднак вядома, што і раней Дыяна бадзяжнічала.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў 15-гадовую маці, якую лічылі зніклай без вестак, знайшлі жывой далёка ад дома — дзяўчына апынулася ў Барысаве. Дыяна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика