Безымянных домов не должно быть! А на вашем доме есть табличка?. 21.by

Безымянных домов не должно быть! А на вашем доме есть табличка?

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы ўжо неаднойчы паведамлялі, што чарговы перапіс насельніцтва – кампанія, якая дазваляе атрымліваць найбольш дакладныя звесткі аб колькасці жыхароў і хатніх гаспадарак краіны і праводзіцца раз у дзесяць гадоў, пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Падрыхтоўка да яе, у тым ліку і ў нашым раёне, ідзе поўным ходам. Здавалася б, да перапісу яшчэ шмат часу, але і зрабіць патрэбна нямала. У першую чаргу – навесці парадак у адраснай гаспадарцы.

Аб гэтым ішла гаворка на пасяджэнні спецыяльнай камісіі, створанай пры райвыканкаме для садзейнічання арганізацыі і правядзення перапісу. Ушацкі аддзел статыстыкі ўжо праводзіў выбарачныя агляды вуліц гарпасёлка. І яны паказалі, што прыкладна пятая частка домаўладанняў мела недахопы па нумарацыі. Былі акрэслены тэрміны па іх выпраўленні. І калі камунальнікі ў сваім жыллёвым фондзе хібы амаль ліквідавалі (засталося кропкава абнавіць надпісы з указаннем нумарацыі кватэр на пад’ездах), то прыватнікі абазначаць свае сядзібы не спяшаюцца. Асабліва гэта датычыцца новабудоўляў, дамоў, якія рамантуюцца.

Члены камісіі, работнікі аддзела статыстыкі і камунальнай службы да 20 ліпеня зноў абследуюць усе вуліцы гарпасёлка. Да канца месяца ўладальнікі могуць самі пазначыць дамы таблічкай з нумарам і назвай вуліцы: заказаць пластыкавыя ў горадзе ці ва Ушачах, у прыватнасці, у ПТУП “ТэхнаКрас”, вырабіць самім або проста нанесці на сцяну адпаведны надпіс фарбай.

На дамы ж, якія да 1 жніўня застануцца “абязлічанымі”, нумары ўсё роў­на будуць нанесены. У гарпасёлку вырашэннем пытання зоймецца УП ЖКГ, у сельскай мясцовасці – сельвыканкамы. І калі ваша домаўладанне будзе пазначацца чужымі рукамі, то пажаданні (а пасля нанясення адраса і магчымыя скаргі) на колер, памер і месца надпісу ў такім выпадку разглядацца не будуць. Калі ж гаспадары сядзіб зоймуцца гэтай справай самастойна, то могуць аздобіць аншлагі-указальнікі па ўласным гусце, з улікам сваіх эстэтычных запытаў.

Стандартаў да выгляду адрасных таблічак няма. Неабходна толькі выбіраць на іх такі памер шрыфту, каб інфармацыя чыталася з вуліцы. Многія гаспадары адрасы сваіх сядзіб размяшчаюць не на вугле дома, а на гаражы, агароджы, ці нават на асобных слупках, а ў афармленні паказваюць выдумку і густ – ёсць драўляныя шыльды з разьбой, кованыя, люстраныя. Гэта не забараняецца – абы інфармацыя была разборліва.

Нагадаем, што згодна з правіламі, назва вуліцы ці завулка абавязкова павінна быць размешчана на першым і апошнім яе дамах, а таксама на вуглавых, а вось нумары патрэбны на кожным жылым будынку – і шматкватэрным, і індывідуальным. І не толькі для перапісчыкаў, а і для нармальнай работы газавай, камунальнай, паштовай і іншых службаў.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо неаднойчы паведамлялі, што чарговы перапіс насельніцтва – кампанія, якая дазваляе атрымліваць найбольш дакладныя звесткі аб колькасці жыхароў і хатніх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика