Першыя тысячнікі. 21.by

Першыя тысячнікі

31.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1801

У нядзелю, 29 ліпеня, экіпаж камбайнераў Валерыя Юр’евіча Хараўца і Анатоля Сяргеевіча Пачко намалацілі сваю першую тону збожжа. Сёлета гэта першыя камбайнеры-тысячнікі Століншчыны.
У гэты ж дзень павіншаваць іх у поле накіраваліся старшыня раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай, дырэктар КУВП “Манькавічы” Аляксей Васільевіч Мікуліч і карэспандэнт “НП”.
Экіпаж працаваў на другім вытворчым участку КУВП “Манькавічы”, а гэта практычна каля аграгарадка Рубель. Урадлівыя землі, якія былі меліяраваны і пераведзены гаспадаркай у ворныя, даюць свой вынік. Пра гэта сведчылі нават валкі саломы, якія літаральна ўзвышаліся на палях. Радуе і ўраджайнасць на гэтых землях. У сярэднім 50 цэнтнераў з гектара.
Начальнік участка Генадзь Іванавіч Яхнавец расказаў, што ўсяго на яго ўчастку сабралі ўжо 2300 тон збожжа. У асноўным гэта азімы трыцікале і пшаніца.
– Ураджай – гэта справа рук нашых работнікаў. Акрамя таго, што землі добрыя, мы іх пастаянна даглядаем, прыводзім у парадак. Падкормкі, апрацоўкі – усё ідзе па графіку і выконваецца ў строга вызначаныя тэрміны. Таму збажына і радуе, — гаворыць дырэктар КУВП “Манькавічы” Аляксей Васільевіч.
Валерый Юр’евіч Харавец з году ў год працуе на ўборцы. У астатні час ён не сядзіць без справы. Адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі дбайна працуе на веснавой і азімай сяўбе. У мінулым годзе ён таксама быў сярод тысячнікаў – намалаціў 1300 тон.
А для Анатоля Сяргеевіча гэта першая намалочаная тысяча тон. Ён першы год у якасці памочніка камбайнера. Але ўжо зараз паказвае сваю стараннасць і адказнасць.
Экіпаж у складзе вопытнага і маладога камбайнераў у дзень можа ўбіраць да 100 тон збажыны. Але вось пакуль за ўвесь перыяд уборкі толькі двойчы надвор’е дазволіла працаваць у полі з самай раніцы да вечара. Дажджы прымушалі рабіць перапынкі, выходзіць на палетак пасля абеду ці нават бліжэй да вечара.
Камбайнеры атрымалі высокую ўзнагароду – Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
“Дзякуем за Вашу нялёгкую, але такую важную і патрэбную нашай краіне працу на ўборцы ўраджаю! Дзякуем вам за самаадданасць, высокую адказнасць, якую Вы праяўляеце ў час жніва”, — гаворыцца ў падзячнай узнагародзе.
Таксама экіпаж атрымаў каштоўныя падарункі і пажаданні плённай працы, дабрабыту і здароўя.
Уборачныя работы на палях КУВП працягваюцца. І камбайнеры, вадзіцелі цэняць кожную хвілінку. Тым больш, што ў час нашага наведвання ўбіралі такія высокаўрадлівыя землі, якія знаходзяцца далёка ад збожжатакоў. Ад кожнага камбайна на такой адлегласці адвозяць збожжа дзве машыны, каб не было затрымак. Усяго на палях КУВП працуюць пяць камбайнаў.
Віншуем першых тысячнікаў і жадаем ім яшчэ большых намалотаў!
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 29 ліпеня, экіпаж камбайнераў Валерыя Юр’евіча Хараўца і Анатоля Сяргеевіча Пачко намалацілі сваю першую тону збожжа. Сёлета гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика