Поспех – калі ўсе разам. 21.by

Поспех – калі ўсе разам

08.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не мінула і году, як на старонках нашай газеты мы расказвалі пра ўчастковага інспектара міліцыі Дзмітрыя Сачыўку, што маладым супрацоўнікам прыйшоў працаваць у аддзел унутраных спраў. Сціплы і, здаецца, сарамлівы хлопец быў не мнагаслоўны. Яшчэ некалькі разоў даводзілася сустракацца з ім у справе, напрыклад, у час судовага пасяджэння па накіраванні яго падулікоўцы ў лячэбна-прафілактычную ўстанову.

IMG_2808

На гэты раз сустрэча адбылася з яго бацькамі Аленай Андрук і Сяргеем Сачыўкам у час ўрачыстасці ўзнагароджання іх падзякай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Начальнік РАУС Мікалай Семяніцкі назваў Дзмітрыя адным з лепшых супрацоўнікаў, адзначыўшы яго прафесійныя і дзелавыя якасці. Перадаючы ўзнагароду бацькам участковага, падкрэсліў, што ўсё гэта закладзена ў сям’і, падзякаваў за выхаванне адданага справе супрацоўніка.

– Зразумела, у Дзмітрыя Сяргеевіча ёсць, як і ў іншых маладых супрацоўнікаў, пытанні, над якімі яшчэ трэба працаваць, – працягваў Мікалай Уладзіміравіч. – Але ёсць і асаблівая адказнасць за справу і за людзей, якія даручылі яму свае праблемы. Спадзяёмся, што такія лісты падзякі далей будзе атрымліваць сам Дзмітрый – ад УУС і міністэрства.

Маці Дзмітрыя Алена Аюпаўна ў час прыватнай размовы расказала, наколькі цяжка сыну даваліся першыя месяцы працы. Ды і цяпер нялёгка. Быць адметна правільным і дасканала выконваць любую справу – прынцыпы юнака не толькі ў працы, але і ў штодзённым жыцці. Ніколі не адмаўляе ў дапамозе нават тым, хто жыве на тэрыторыі, якая не належыць да яго ўчастка. Тэлефон Дзмітрыя даступны для ўсіх нават у выхадныя дні.

Па магчымасці бацькі падтрымліваюць сына, хаця той не дзеліцца з імі сваімі перажываннямі. Жывуць разам, то і клопаты дзеляць на ўсіх. Магчыма гэта і дапамагае ўчастковаму інспектару быць заўсёды ў форме, на сувязі, пры выкананні.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не мінула і году, як на старонках нашай газеты мы расказвалі пра ўчастковага інспектара міліцыі Дзмітрыя Сачыўку, што маладым супрацоўнікам прыйшоў працаваць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика