Юбилейный, 25-й День белорусской письменности пройдёт в Иваново Брестской области. 21.by

Юбилейный, 25-й День белорусской письменности пройдёт в Иваново Брестской области

22.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасня ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Традыцыйна ён праводзіцца ў першую нядзелю верасня ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. Пачынаючы з 1994 года Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове. Прычым у Тураве і Заслаўі – двойчы, а ў калысцы беларускай дзяржаўнасці Полацку – тройчы, у тым ліку і ў 2017 годзе, дзе эстафета ўрачыста перададзена Іванаву. “Мы ганарымся тым, што месцам правядзення Дня беларускага пісьменства выбраны наш горад – старажытны Янаў, які багаты гістарычнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі, – адзначае старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун. – На гэтай зямлі пачаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага, дзеяча культуры і асветы Напалеона Орды, яна ўзгадавала многіх сучасных літаратараў”.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасня ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Традыцыйна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика