Тыдзень міру. 21.by

Тыдзень міру

19.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 18 па 25 верасня ў раёне праводзіцца Тыдзень міру.
Ва ўстановах адукацыі, Жыліцкім сельгаскаледжы, філіяле “Кіраўскі прафесійны ліцэй” арганізоўваюцца гадзіны інфармавання, гутаркі, лекцыі, наладжваюцца тэматычныя выставы-прагляды, выставы перыядычнага друку, стэндаў, куткоў, прысвечаныя Году малой радзімы па тэме “З любоўю да людзей і роднай зямлі”.
Для рабят арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі.
Вучні дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі выставу работ “Падары ўсмешку свету”.
У межах добраўпарадкавання помнікаў і месцаў пахаванняў абаронцаў Айчыны і ахвяр вайныпройдзе маладзёжная акцыя “Помнікам — наш клопат”.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак будуць праведзены конкурсы малюнкаў на асфальце “Свет, у якім я жыву”, “Я малюю свет”, “Свет вакол мяне” і іншыя.
Для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту будзе наладжана наведванне храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Падлеткаў і моладзь чакаюць таксама дзіцячая праграма “Усе дзеці за мір на планеце!”, забаўляльна-гульнявая праграма “Свет, у якім мы жывем”, маладзёжная тэматычная праграма “Ён такі цудоўны — гэты свет”, пройдуць тэматычныя дыскатэкі. Будзе арганізаваны прагляд мастацкіх і дакументальных стужак, накіраваных на фарміраванне ў маладога пакалення навыкаў мірнага вырашэнне ўзнікаючых праблем. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у паходах і экскурсіях па месцах баявой і працоўнай славы нашага раёна. Спартландыя “Мы за мір!” збярэ аматараў здаровага ладу жыцця.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 18 па 25 верасня ў раёне праводзіцца Тыдзень міру. Ва ўстановах адукацыі, Жыліцкім сельгаскаледжы, філіяле “Кіраўскі прафесійны ліцэй” арганізоўваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика