“Дзень без аўтамабіля”. 21.by

“Дзень без аўтамабіля”

22.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую назву мае штогадовая міжнародная акцыя, якая праводзіцца 22 верасня. Асноўная яе мэта — звярнуць увагу насельніцтва на экалагічную праблему нашых гарадоў: якасць атмасфернага паветра, якім дыхаем, і прапаганда здаровага ладу жыцця.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жабінкаўцаў пакінуць сёння аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
Многія скажуць: не ўяўляю сваё жыццё без аўтамабіля. Безумоўна, усе мы любім камфорт, а машына дорыць нам яго штодня. Акрамя таго, яна даўно стала прыкметай пэўнага статусу яе ўладальніка. Але ў мітусні штодзённых клопатаў мы не задумваемся аб тым, якую шкоду прыносіць гэты цуд тэхнікі навакольнаму асяроддзю і кожнаму з нас. А шкода вельмі вялікая — забруджванне паветра, якое мы ўдыхаем штосекундна, выхлапныя газы і бясконцыя аварыі, у якіх штодня гінуць тысячы людзей.
Павелічэнне колькасці аўтатранспарту ставіць аўтамабіль на адно з першых месцаў сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра. У выхлапных газах аўтамабіляў утрымліваецца вялікая колькасць шкодных рэчываў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека.
Даследаванні шэрагу краін паказалі, што вырашыць праблему выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу без прыцягнення насельніцтва вельмі складана. Таму штогод 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля, дэвіз якога — «Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця».
Упершыню акцыя прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Тады ў мерапрыемстве ўдзельнічала ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў, да 2001 года да руху далучылася больш за тысячу гарадоў у 35 краінах свету.
У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года. Мерапрыемства носіць добраахвотны характар. Яго асноўная задача — звярнуць увагу грамадскасці на забруджванне паветра, а таксама паказаць ролю кожнага чалавека ў рашэнні дадзенай праблемы на шляху да здаровага ладу жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую назву мае штогадовая міжнародная акцыя, якая праводзіцца 22 верасня. Асноўная яе мэта — звярнуць увагу насельніцтва на экалагічную праблему нашых гарадоў:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика