Да 25-30 кастрычніка можна падаць заяўку на конкурсы, прысвечаныя фестывалю журавін. 21.by

Да 25-30 кастрычніка можна падаць заяўку на конкурсы, прысвечаныя фестывалю журавін

05.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

1401452600_569985-2000x1331
У вёсцы Альманы 4 лістапада 2018 года пройдзе фестываль журавін. У шматграннай праграме фестывалю адбудзецца шэраг конкурсаў.

Да 25 кастрычніка прымаюцца заяўкі на “Лепшы касцюм Балотнага царства”. Узрост удзельнікаў конкурснай праграмы: дзеці ад 5 да 14 гадоў, маладзёжная група – ад 14 да 18 гадоў, дарослыя – ад 19 гадоў. Конкурс праводзіцца ў форме дэфіле, творчыя калектывы могуць прадставіць некалькі касцюмаў, выкарыстоўваючы элементы тэатралізацыі. Паказ можа суправаджацца тэкставым каментарыем альбо фанаграмай.

Таксама да 25 кастрычніка прымаюцца заяўкі на міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Падарожжа ў журавіны”. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых групах: 7-9 гадоў, 10-14 гадоў і 15-18 гадоў. Удзельнікі адлюстроўваюць асабістае ўспрыманне сюжэта ў жывапіснай ці графічнай тэхніцы. Апрацаваныя ў графічным рэдактары малюнкі ці размалёўкі да конкурсу не дапускаюцца.

Да 27 кастрычніка можна падаць заяўку на міжнародны конкурс фотаработ “Жыццё на Альманскіх балотах”. Прыняць удзел могуць ўсе жадаючыя без абмежавання ўзросту. Аб’екты флоры і фаўны павінны быць адлюстраваны ва ўмовах прыроднага асяроддзя і толькі на тэрыторыі Альманскіх балот. Фотаработы могуць быць прадстаўлены ў друкаваным ці электронным выгля-дзе. Па выніках конкурсу будзе арганізавана выстаўка фотаздымкаў падчас правядзення фестывалю журавін.

30 кастрычніка – апошні  дзень падачы заявак на конкурс “Лепшая журавінавая страва”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жыхары Століншчыны, якія жадаюць падзяліцца традыцыйнымі ці сучаснымі альбо створанымі імі ўнікальнымі рэцэптамі, у склад якіх уваходзяць журавіны. Удзельнікі прэзентуюць страву і забяспечваюць яе дэгустацыю. Форма адзення ўдзельнікаў – у адпаведнасці з сімвалам фестывалю. 

Аўтары лепшых работ і пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі.

З палажэннямі аб конкурсах можна падрабязна азнаёміцца ў групе “Культура Століншчыны” на старонцы “Аднакласнікі” ў сацыяльных сетках.

Работы і заяўкі на конкурсы накіроўваць на адрас: 225510, г. Столін, пл. Камсамольская, 1, раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр (romc2013@mail.ru), тэл. для даведак: 6-04-15, 76-2-14.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У вёсцы Альманы 4 лістапада 2018 года пройдзе фестываль журавін. У шматграннай праграме фестывалю адбудзецца шэраг конкурсаў. Да 25
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика