Конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы.. 21.by

Конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы.

16.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам падпісаны загад аб арганізацыі і правядзенні з 17 верасня па 1 лістапада 2018 года конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы. Зацверджана і Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення гэтага конкурсу, якое друкуецца ніжэй:

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі і
правядзення конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала
Года малой радзімы
1. Дадзенае палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы (далей — Палажэнне) вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага творчага конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы (далей — конкурс).
2. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца:
рэалізацыя задач дзяржаўнай культурнай палітыкі;
фарміраванне павагі да “малой радзімы”, уклад у яе развіццё;
прыцягненне грамадскай увагі да правядзення Года малой радзімы;
вызначэнне найбольш выразнага агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы.
3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
4. Конкурс з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў. У конкурсе могуць прымаць удзел фізічныя, юрыдычныя асобы і аўтарскія калектывы Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і ў сродках масавай інфармацыі, змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
6. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 15 кастрычніка 2018 года ўключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 304, кантактны тэлефон
+375 17 203-73-63. Да заяўкі дадаюцца конкурсныя матэрыялы.
7. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў электроннай форме ў выглядзе каляровай выявы. Фармат файла — jpg, psd, cdr, ai. Дазваляючая здольнасць не менш за 600 dpi. Памер файла не больш за 2 Мб.
Да электроннай формы выявы павінна дадавацца каляровая раздрукоўка на фармаце А3, а таксама кароткая тлумачальная запіска, якая раскрывае творчую ідэю аўтара.
8. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ўдзельнікамі пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім куце, а таксама на канверце ўдзельніка конкурсу.
У запячатаны канверт ўдзельніка конкурсу ўкладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.
Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.
9. Арганізатар не вяртае атрыманыя конкурсныя матэрыялы ўдзельнікам конкурсу.
10. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
11. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства выявы. У выпадку парушэння аўтарскіх і сумежных правоў у конкурснай рабоце адказнасць нясе ўдзельнік конкурсу.
12. Удзельнік конкурсу, накіроўваючы конкурсныя матэрыялы, пацвярджае сваю згоду ў выпадку перамогі ў конкурсе на бязвыплатнае адчужэнне права на іх выкарыстанне на карысць арганізацыі, вызначанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
13. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 лістапада 2018 года. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
14. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш за палову складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца яго старшынёй і сакратаром.
15. Крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
высокі прафесійны і мастацкі ўзровень;
выкарыстанне арыгінальнага рашэння;
адлюстраванне найбольш выразнага вобраза, адпавядаючага мэтам конкурсу.
16. Журы конкурсу мае права не вызначаць пераможцу ў выпадку адсутнасці заявак, прызнання непераканаўчымі ўсіх абгрунтаванняў або недастатковым прафесійны і мастацкі ўзровень усіх конкурсных матэрыялаў.
17. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.
18. Рашэннем журы вызначаецца выява, якая займае першае месца ў конкурсе, і пераможца конкурсу.
19. Пераможцу конкурсу прысуджаецца грашовая прэмія ў памеры 50 базавых велічынь.
Грашовая прэмія пералічваецца на разліковы рахунак пераможцы конкурсу, зыходзячы з памеру базавай велічыні на дату зацвярджэння вынікаў конкурсу.
У выпадку перамогі калектыву аўтараў, грашовая прэмія дзеліцца паміж удзельнікамі калектыву ў роўных частках.
20. Арганізатар пакідае за сабой права пры неабходнасці дапрацаваць выяву з улікам заўваг членаў журы.
21. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
22. Фінансаванне выдаткаў на арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Культура
Беларусі” на 2016-2020 гады (падпраграма “мастацтва і творчасць”), а таксама
за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам падпісаны загад аб арганізацыі і правядзенні з 17 верасня па 1 лістапада 2018 года конкурсу па стварэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика