Как Нина Есипенко не побоялась пойти в трактористки
25.10.2018
—
Разное
|
“Камсамолкі цяжкасцей не баяцца” Камсамольцы 60-70 гадоў славіліся добрымі справамі: праяўлялі сябе на будаўніцтве, у прамысловасці і транспарце, выязджалі на асваенне цалінных земляў. А многія працавалі ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. Сеялі, аралі, даілі, шчыравалі на камбайнах. Добрай стараннай працай праслаўлялі не толькі гаспадарку і раён, але нават і вобласць. Сярод такіх працаўнікоў – жыхарка вёскі Саладухі, былая даярка і трактарыстка Ніна Міхайлаўна Есіпенка.
“Камсамольскае жыццё – яркая вяха ў маім жыцці. Бацькі хацелі, каб я пасля заканчэння школы вывучылася на медсястру і працавала ў бальніцы. Але я нікуды не паехала, – расказала жанчына. – Маючы ўпарты характар, сказала, як адрэзала: “Камусьці і ў калгасе трэба працаваць!”. І бацькі змірыліся з тым, што я ўладкавалася на ферму Башні даяркай. Тагачасны старшыня калгаса імя Энгельса Аляксандр Рудоў толькі запытаўся ў мяне:
“Справішся?”. “Абавязкова, камсамолкі цяжкасцей не баяцца”, – выгукнула я ў адказ.
І Ніна не баялася. Яна з азартам і стараннем узялася даіць кароў. Было цяжкавата, бо даілі тады ўручную.
Але ў Башнях прыйшлося працаваць нядоўга – прыгожую і мілавідную Ніну ўпадабаў механізатар Леанід Епісенка. І праз год вырашылі сыграць вяселле. Старшыня калгаса Аляксандр Рудоў узяў справу ў свае рукі: “Няхай вяселле будзе камсамольскім, расходы на яго правядзенне бярэ гаспадарка”. Маладыя згадзіліся з такой прапановай. Камсамольскае вяселле гудзела на ўсю вёску. Моладзь спявала песні пад гармонік, танцавала. Ад калгаса Есіпенкам падарылі тады жалезны ложак і круглы стол…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №83 ад 26.10.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нина и Леонид Есипенко “Камсамолкі цяжкасцей не баяцца” Камсамольцы 60-70 гадоў славіліся добрымі справамі: праяўлялі сябе на будаўніцтве, у прамысловасці і...
|
|