Час маладосці ў сэрцы шаркаўчан – эпоха камсамола. Урачыстасць з нагоды стагоддзя са дня заснавання УЛКСМ адбылася ўчора ў раённым Цэнтры культуры. 21.by

Час маладосці ў сэрцы шаркаўчан – эпоха камсамола. Урачыстасць з нагоды стагоддзя са дня заснавання УЛКСМ адбылася ўчора ў раённым Цэнтры культуры

02.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9196 (Копировать)

100- гадовы юбілей камсамола адзначалі ўчора у нашым гарадскім пасёлку. У першы дзень лістапада камсамольскае мінулае аб’яднала некалькі пакаленняў жыхароў шаркаўшчынскага краю на святочным мерапрыемстве ў раённым цэнтры культуры.

У многіх камсамол асацыіруецца з лепшым перыядам у жыцці — з маладосцю. За 73 гады дзейнасці УЛКСМ яго школу прайшлі каля 200 мільёнаў чалавек, у тым ліку і тысячы жыхароў нашага раёна. А на ўрачыстасць у нашым гарадскім пасёлку сабралася шмат людзей: для іх Усесаюзны ленінскі саюз моладзі стаў неад’емнай часткай жыцця і назаўсёды застаўся ў сэрцах і справах. А добрых і карысныхспраў у многіх пакаленняў маладых шаркаўчан і сапраўды было шмат. У свой  час яны сталі важкім укладам у сацыцяльна-эканамічнае развіццё  раёна. Дзякуючы камсамольцам у райцэнтры было распачата будаўніцтва гарадскога стадыёна. Немагчыма пераацаніць і значэнне самай моцнай маладзёжнай арганізацыі  былога Савецкага Саюза для тысяч юнакоў і дзяўчат, якія ўваходзілі ў яе склад.За гады існавання УЛКСМ было закладзена шмат цудоўных традыцый.  Большасць з іх засталіся актуальнымі і сёння. Назапашаны камсамольскі вопыт паспяхова выкарыстоўвае  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Самая масавая маладзёжная арганізацыя былой Савецкай дзяржавы спыніла сваё існаванне ў 1991-м.

-І  хоць гэты дзень  не адзначаны чырвоным колерам у календары, ён па-ранейшаму застаўся значным у нашым жыцці,-адзначыў падчас святочнай урачыстасці ў РЦК старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх, хто праз усё жыццё захаваў добрыя пачуцці да камсамольскага мінулага і хто па-ранейшаму адчувае ў сабе сілы , адказнасць і жаданне перадаваць свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню. У сувязі са святкаваннем  стагоддзя са дня заснавання  Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі былі ўзнагароджаны ветэраны камсамольскага руху.

Ганаровымі граматамі Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў адзначаны: Георгій Мікалаевіч Дубоўскі і Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская.

Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака ўручыў Ларысе Канстанцінаўне Чарняўскай.

Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама аб’яўлены Алегу Фёдаравічу Ахрамёнку, Лідзіі Іванаўне Верашчака і Лідзіі Міхайлаўне Катовіч.

У дзень святочнай урачыстасці камсамольцы розных гадоў выходзілі на сцэну і дзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым, які след пакінуў камсамол у іх жыцці.

“Маладосць у самым разгары, жыццё кіпіць і ўсё напоўнена адзіным духам. Адным словам камсамольскае юнацтва  — адзін з самых лепшых перыядаў жыцця – такая думка гучала ва ўспамінах  кожнага, хто пабываў у радах камсамольскай арганізацыі.

Вось і сучасная моладзь не засталася ў баку ад 100-гадовага юбілею камсамола. З адметнай гістарычнай датай ветэранаў камсамольскага руху павіншавалі ўдзельнікі спартыўнай секцыі таэквандо і іх кіраўнік, у мінулым 2 сакратар раённага камітэта камсамола Ігар Афанасьевіч Іваноў. Майстар-клас па дынамічным і відовішчным відзе спорту юнакі і дзяўчаты дэманстравалі прама на сцэне. А лепшыя юныя таэквандысты нашага раёна былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сярод узнагароджаных Станіслаў Манулік, Яна Сініца, Дар’я Рагачэўская, Аляксандр Філіпёнак, Яўген Рагачэўскі і Іван Хвяцковіч.

З прыгожым юбілеем камсамольцаў усіх часоў павіншавалі першы сакратар Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі кампартыі Беларусі Мікалай  Манкевіч, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаіл  Пугаўка, прадстаўнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Людміла Ардынская, Міледзій Кукуць і Надзея Вайцюль, кіраўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна.  Вельмі спадабаліся ўсім прысутным і выступленні сучаснай моладзі: прадстаўнікоў раённай піянерскай арганізацыі, удзельнікаў тэатра эстраднай песні “Маленькая фея” і юных музыкантаў шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, калектыву моладзі Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы, усіх салістаў і самадзейных артыстаў раённага цэнтра культуры.

Бліскуча са сваёй задачай справіліся і вядучыя святочнай урачыстасці: настаўнік Шаркаўшчынскай СШ № 1 Аляксандр Магаліцкі і метадыст па фальклору раённага цэнтра рамёстваў Алёна Сухаверская.

Тэкст Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.

Фота Алены АНАНІЧ.

 

 

IMG_9174 (Копировать) IMG_9176 (Копировать) IMG_9177 (Копировать) IMG_9181 (Копировать) IMG_9183 (Копировать) IMG_9188 (Копировать) IMG_9189 (Копировать) IMG_9191 (Копировать) IMG_9193 (Копировать) IMG_9194 (Копировать) IMG_9195 (Копировать) IMG_9197 (Копировать) IMG_9198 (Копировать) IMG_9201 (Копировать) IMG_9202 (Копировать) IMG_9204 (Копировать) IMG_9206 (Копировать) IMG_9207 (Копировать) IMG_9208 (Копировать) IMG_9209 (Копировать) IMG_9211 (Копировать) IMG_9214 (Копировать) IMG_9215 (Копировать) IMG_9216 (Копировать) IMG_9218 (Копировать) IMG_9219 (Копировать) IMG_9221 (Копировать) IMG_9225 (Копировать) IMG_9228 (Копировать) IMG_9229 (Копировать) IMG_9231 (Копировать) IMG_9235 (Копировать) IMG_9236 (Копировать) IMG_9237 (Копировать) IMG_9242 (Копировать) IMG_9245 (Копировать) IMG_9249 (Копировать) IMG_9250 (Копировать) IMG_9251 (Копировать) IMG_9253 (Копировать) IMG_9254 (Копировать) IMG_9255 (Копировать) IMG_9257 (Копировать) IMG_9259 (Копировать) IMG_9260 (Копировать) IMG_9261 (Копировать)IMG_9273 (Копировать)

 

IMG_9276 (Копировать)

IMG_9279 (Копировать) IMG_9280 (Копировать) IMG_9284 (Копировать) IMG_9289 (Копировать) IMG_9290 (Копировать) IMG_9291 (Копировать) IMG_9292 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика