Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!. 21.by

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

22.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«І ты, Бэтлеем, зямля Юды,
нічым не меншы сярод гарадоў Юды,
бо з цябе выйдзе Правадыр,
які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля »
Дарагія Браты і Сёстры
і ўсе людзі добрай волі!

Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе Вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з Вашага служэння, — суправаджае Вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.
З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.
Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
Біскупскі Вікарый
для г.Магілёва і Магілёўскай вобласці

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля » Дарагія Браты і Сёстры і ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика