Кармянскі міліцыянт выпадкова падвёз угоншчыка аўтамабіля
23.01.2019 14:58
—
Разное
|
Віталь Смалякоў і Артур Панкратаў / uvd.gomel.by Дасціпнае выйсце з нестандартнай сітуацыі знайшлі кармянскія міліцыянты, паведамляе Аператыўна-дзяжурная служба Кармянскага РАУС атрымала паведамленне пра ўгон легкавога аўтамабіля ў Рагачове. 18 студзеня міліцыянт узвода па ахове тэрыторый радыяцыйнага забруджвання Кармянскага РАУС прапаршчык міліцыі Віталь Смалякоў пасля службы вырашыў з'ездзіць у Рагачоў да бацькоў на ўласным аўто. Па дарозе спыніўся каля мабільнага паста ДАІ. У малодшага інспектара ДПС АДАІ старшага сяржанта міліцыі Артура Панкратава ён даведаўся пра ўгон машыны ў Рагачове. Выехаўшы за Карму, хлопец звярнуў увагу на легкавы аўтамабіль, які стаяў на ўзбочыне. Смалякоў не разгледзеў марку аўто ў цемры, але затэлефанаваў на пост ДАІ, каб паведаміць пра машыну. Яшчэ праз 50 метраў у святле фар ён заўважыў чалавека, які галасаваў на дарозе, і падабраў яго. Праз нейкі час Смалякову затэлефанаваў Панкратаў і паведаміў, што ў кювеце стаяў угнаны аўтамабіль, які шукалі. Сляды ад аўто вялі на дарогу, а потым абрываліся. Панкратаў выказаў думку, што ўгоншчыка падабрала падарожнае аўто. Прапаршчык насцярожыўся і намякнуў суразмоўцу, што едзе не адзін. Каля Рагачова машыну міліцыянта спынілі супрацоўнікі ДАІ. Гэта быў Артур Панкратаў з напарнікам, якія неўпрыкмет абагналі Смалякова. Пад выглядам праверкі дакументаў яны папрасілі выйсці з машыны кіроўцу і ягонага спадарожніка. Пасажыр стаў абурацца: маўляў, быў у гасцях у бабулі і еду дадому. Аднак калі на месца прыбылі аператыўнікі Рагачоўскага РАУС, хлопец прызнаўся ва ўгоне. 24-гадовага непрацуючага рагачоўца затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віталь Смалякоў і Артур Панкратаў / uvd.gomel.by Дасціпнае выйсце з нестандартнай сітуацыі знайшлі кармянскія міліцыянты, паведамляе uvd.gomel.by. Аператыўна-дзяжурная...
|
|