Маладзечанка паведаміла ў міліцыю, што задушыла ўласнага сына
28.01.2019 13:16
—
Разное
|
У доме, дзе загінуў васьмігадовы хлопчык / sk.gov.by У Маладзечне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу пра забойства васьмігадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося 26 студзеня, паведамляе Увечары ў суботу на нумар 102 у Маладзечанскі РАУС затэлефанавала жыхарка Маладзечна і заявіла, што задушыла свайго малалетняга сына. На месца адразу прыбылі міліцыянты, якія пацвердзілі крымінальны характар смерці дзіцяці. 29-гадовую жанчыну затрымалі і з прыкметамі псіхічнага разладу шпіталізавалі ў лякарню. Каля яе палаты выстаўлены пост аховы. Паведамляецца, што маладая жанчына выхоўвала дзіця адна і жыла ў кватэры са сваякамі. Ніхто з сям'і ні на якім уліку не стаяў, да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Сям'я не стаяла на ўліку ў сацыяльна небяспечным становішчы. Следчыя дапытваюць сваякоў, суседзяў, праводзяць экспертызы. Дакладная прычына смерці дзіцяці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы. Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У доме, дзе загінуў васьмігадовы хлопчык / sk.gov.by У Маладзечне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу пра забойства васьмігадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося 26...
|
|