Не забываецца такое ніколі… Святочнае мерапрыемства для выпускнікоў прайшло ў СШ №3 г. Нясвіжа. 21.by

Не забываецца такое ніколі… Святочнае мерапрыемства для выпускнікоў прайшло ў СШ №3 г. Нясвіжа

07.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Шмат цікавых сюрпрызаў падрыхтавала ў мінулую суботу для сваіх выпускнікоў СШ №3 г. Нясвіжа.

Прыкладна дзве сотні былых вучняў, што сабраліся сюды на вечар сустрэчы, адразу трапілі ў вір школьнага жыцця: за паўгадзіны да ўрачыстай часткі яны былі запрошаны на школьную лінейку, дзе кожны выпуск атрымаў свае жартоўныя “даручэнні”, а затым маглі пабываць у парку забаў і пацех: пагуляць у класікі, атрымаць пасведчанні вадзіцеля веласіпеда, пабываць на станцыі Піянерскай, паслухаць школьнае радыё і нават даведацца пра сваю будучыню, выцягнуўшы адпаведны фанцік у пчалы-прадказальніцы. Працавала фотазона, была арганізавана і выстава фотаздымкаў юбілейных выпускаў.

Адным словам, былыя вучні адразу адчулі, што іх любяць і помняць, што ім рады.

Не менш цікава было і на ўрачыстай частцы вечара ў школьнай зале — тут прадстаўленні выпускаў і тэатралізаваныя мініяцюры са школьнага жыцця змянялі адно другое, і сумаваць не было калі. Увагі хапіла ўсім — і вучням, і настаўнікам. Асаблівыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны настаўнікам – ветэранам педагагічнай працы, а  класны кіраўнік 35-гадовага выпуску Людміле Казіміраўне Валочнік атрымала Ліст падзякі ўпраўлення адукацыі, спорта і турызму Мінскага аблвыканкама.


Момант вечара сустрэчы. Выступае танцавальны калектыў школы “Візаві”

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат цікавых сюрпрызаў падрыхтавала ў мінулую суботу для сваіх выпускнікоў СШ №3 г. Нясвіжа. Прыкладна дзве сотні былых вучняў, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика