Ад гасціннай смаргонскай зямлі намесніку генпракурора быў уручаны каравай. Мясцовыя самадзейныя артысты выканалі некалькі песень. Шаноўныя госці падрыхтавалі падарункі для калектыву смаргонскай пракуратуры. Іх уручылі пракурору раёна Андрэю Клышэвічу і прадстаўнікі мясцовых падраздзяленняў сілавых структур – райаддзела міліцыі, гарадскога аддзела “Ахова”, райваенкамата, суда.
Потым намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, і ўсе госці зайшлі ў абноўлены будынак пракуратуры, каб агледзець яго знутры.
СТОИТ ПОЧИТАТЬ