У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод (фота). 21.by

У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод (фота)

27.05.2019 13:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minobl.mvd.gov.by

У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод. Там быў усталяваны самагонны апарат, знаходзіліся 2100 літраў брагі. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, арганізаваў вытворчасць 25-гадовы жыхар вёскі Схоліна. Раней яго прыцягвалі да адказнасці за падобнае правапарушэнне. На гэты раз малады чалавек арганізаваў міні-завод у 80 метрах ад свайго прысядзібнага ўчастка і добра яго замаскіраваў. Аднак сілавікі найхутчэй мелі "аператыўную інфармацыю" і яго лёгка знайшлі.

Мужчына тлумачыў свае дзеянні неабходнасцю падрыхтавацца да сямейнага свята. Самагон ён, нібыта, не збіраўся прадаваць. Апарат усталяваў толькі тыдзень таму. Міліцыянеры брагу знішчылі, а абсталяванне ў вяскоўца забралі. Жыхара Схоліна чакае адміністрацыйная адказнасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minobl.mvd.gov.by У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод. Там быў усталяваны самагонны апарат, знаходзіліся 2100 літраў брагі. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика