Урок, праведзены з натхненнем. 21.by

Урок, праведзены з натхненнем

29.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Працалюбівасць – нацыянальная рыса характару беларусаў. Як нельга лепш падыходзяць для выхавання гэтай рысы ў вучняў урокі абслуговай працы, якія з натхненнем, радасцю, адказнасцю праводзіць у Касцюшкавіцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа Алена Раманава.
Алена Аляксееўна ў 1994 годзе закончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут і ўжо больш за 21 год працуе ў нашай установе адукацыі. Прафесійнае партфоліа настаўніцы – гэта сістэма разнастайных форм і прыёмаў навучання, якія канцэнтруюць увагу вучняў на працягу ўсяго ўрока, садзейнічаюць фарміраванню неабходных вучэбных уменняў, рэфлексіўнай культуры, навыкаў самастойнай дзейнасці.
Прафесіяналізм настаўніцы вызначаецца не толькі якасцю ведаў вучняў, але і здольнасцю да самаразвіцця, практыкай супрацоўніцтва з калегамі для ўзаемаўзбагачэння, таму яна ніколі не спыняецца на дасягнутым і з вялікаю ахвотаю дзеліцца сваімі дасягненнямі з аднадумцамі на школьным, раённым і нават абласным узроўнях.
“Ісці на ўрок трэба з даверам, надзеяй і любоўю, будаваць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах адказнасці і сумленнасці. Настаўнік жыве ў сваіх вучнях. Калі мы будзем пра гэта памятаць, усё ў нас атрымаецца,” – так лічыць Алена Аляксееўна. Напэўна, менавіта гэта дазволіла ёй стаць сапраўдным творцам і заваяваць павагу ў педагогаў і бацькоў, любоў – у вучняў.
Л. Расадкіна,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працалюбівасць – нацыянальная рыса характару беларусаў. Як нельга лепш падыходзяць для выхавання гэтай рысы ў вучняў урокі абслуговай працы, якія
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика