Ушачские спасатели стали лучшими на конкурсе профмастерства среди подразделений МЧС области
29.05.2019
—
Разное
|
Нядаўна ў Наваполацку прайшоў штогадовы конкурс сярод падраздзяленняў МНС вобласці на званне “Лепшае звяно газадымаабароннай службы”. Выявіць мацнейшых у справе ўмоўнага выратавання людзей у непрыдатным для дыхання асяроддзі прыехалі прадстаўнікі 19-ці гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, а пераможцамі сталі ўшачане! Гонар кожнай каманды абаранялі 5 чалавек, якім неабходна было прайсці праз тунэль, рухомы мост, двухузроўневую агароджу, пераадолець высотны бум, не разгубіцца ў лабірынце і дымакамеры і, зразумела, перад гэтым зрабіць баявое разгортванне. Таксама ўдзельнікі дэманстравалі свае веды па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі і рашалі тэставыя заданні. Умовы конкурсу былі максімальна набліжаны да рэальных. Акрамя звычайнай экіпіроўкі, баец газадымаабароннага звяна мае на ўзбраенні сродак індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку. Выконваць практыкаванні, якія патрабуюць вялікай фізічнай нагрузкі, у масцы і з паветраным балонам за плячыма – тая яшчэ задача! Але ўшацкія выратавальнікі Андрэй Раманоўскі, Мікалай Шустроў, Сяргей Бугай, Дзмітрый Кучаронак, Дзмітрый Прашкевіч на праходжанне этапаў спаборніцтва затрацілі 9 хвілін і 14 секунд і больш чым на паўхвіліны абышлі калег з Чашнік і Пастаў, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў Наваполацку прайшоў штогадовы конкурс сярод падраздзяленняў МНС вобласці на званне “Лепшае звяно газадымаабароннай службы”. Выявіць мацнейшых у...
|
|