30 траўня па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюць дажджы з градам. 21.by

30 траўня па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюць дажджы з градам

29.05.2019 13:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у асобных раёнах чакаецца град. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалісты.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 6-12 вышэй за нуль, удзень ён падымецца да 17-23 са знакам "плюс". Па паўднёвым усходзе краіны ўначы будзе 13-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +24...+28.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.  Па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика