Сёння адбылося свята апошняга званка ў Драчкаўскай школе. Гэта хвалюючы дзень для ўсіх навучэнцаў, бацькоў і настаўнікаў. А самае галоўнае, што менавіта сёння прагучаў апошні школьны званок для выпускнікоў.
Па-святочнаму ўбраны школьны двор: ярка квітнеючыя клумбы, рознакаляровая гірлянда з шароў, шэраг прыгожых букетаў і вялікі “залаты” званок, усе прыгожа апранутыя…
На апошнюю школьную лінейку выпускнікі выходзяць разам з класным кіраўніком Вольгай Дамаронак, сваімі бацькамі.
Усе моцна ўсхваляваныя: на вуснах выпускнікоў — усмешкі, а на вачах — слёзы. Развітанне заўсёды глыбока закранае душу — таму і такая рэакцыя.Вучняў школы прыйшла павіншаваць з заканчэннем навучальнага года старшыня Драчкаўскага сельвыканкама Марына Гнедчык.
Падрабязную інфармацыю чытайце на старонках “КС”.