Мужчына некалькі разоў стрэліў у беларускага дыпламата ў Турцыі (відэа). 21.by

Мужчына некалькі разоў стрэліў у беларускага дыпламата ў Турцыі (відэа)

25.07.2019 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Месца ў Анкары, дзе напалі на дыпламата Аляксандра Паганшава / www.hurriyet.com.tr

Невядомы мужчына некалькі разоў стрэліў у дарадцу-пасланца беларускай амбасады ў Турцыі, піша TUT.by са спасылкай на турэцкую газету Hurriyet. Інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Беларусі.

"Супрацоўнік амбасады вяртаўся з дзіцем дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец некалькі разоў стрэліў у дыпламата", — распавёў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Дыпламата шпіталізавалі ў цяжкім стане, яму аказваецца дапамога. Паводле неафіцыйных звестак, гэта дарадца па адміністрацыйных пытаннях Аляксандр Паганшаў.

Мужчына, які напаў на беларускага дыпламата, застрэліўся.

Губернатар Анкары Васіп Шахін заявіў, што палітычнага аспекту ў здарэнні няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца ў Анкары, дзе напалі на дыпламата Аляксандра Паганшава / www.hurriyet.com.tr Невядомы мужчына некалькі разоў стрэліў у дарадцу-пасланца беларускай амбасады ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика