На Миорщине стартовала жатва. 21.by

На Миорщине стартовала жатва

26.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Тыдзень для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны практычна пачаўся з рабочай нарады на базе ААТ «Чэрасы». Пытанні, узнятыя на рэспубліканскім селектары, агучылі старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр ШОКЕЛЬ, спецыялісты райсельгасхарчу.

Ігар КУЗНЯЦОў адзначыў, што чакаецца істотная дзяржаўная падтрымка аграрыяў Віцебшчыны, але адначасова павышаная асабістая адказнасць кіраўнікоў за фінансавае становішча гаспадарак. Як ніколі актуальна жыць па сродках.


Сярод надзённых задач кіраўнік раёна вызначыў разгортванне масавага жніва пры максімальнай эканоміі паліва і рацыянальным выкарыстанні тэхнікі, найперш імпартнай, выкананне дзяржзаказу паставак збожжа, папаўненне кармавых запасаў да поўнай патрэбы, у тым ліку за кошт саламанажу, выдзяленне трактараў на ворыва, каб своечасова пачаць сяўбу азімых. Штодзённай увагі патрабуюць пытанні тэхнікі бяспекі і аховы працы, падтрыманне парадку ў майстэрнях і на мехдварах.


Аляксандр шокель запатрабаваў паскорыць нарыхтоўку кармоў у плёначных рулонах, сачыць за станам укрыцця сянажных траншэй. Неабходна тэрмінова заканчваць унясенне гліфасатаў і разгортваць падрыхтоўку да сяўбы азімых, паклапаціцца пра захаванасць тукаў і рамонт жывёлагадоўчых памяшканняў. Шэраг гаспадарак, найперш «Язна», «Узмёнскі край», пакрытыкаваў за недастатковую ўвагу будаўніцтву, рамонту і рэканструкцыі сянажных траншэяў.


 Са стану ёмістасцей для кармоў пачаў выступленне начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура. Патрабаванне канкрэтнае: будаваць новыя, клапаціцца пра старыя! Яшчэ трэба захоўваць тэхналогію кармлення і ўтрымання статка, найперш дойных гуртоў і груп дарошчвання. Не ўпускаць пытанні якасці кармоў і падрыхтоўкі да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.


Пачынаць масавае жніво з абмалоту азімай пшаніцы «Капылянка» рэкамендаваў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі. Важная задача – выканаць дзяржзаказ па пастаўках збожжа, але і засыпку насення зерневых культур нельга ўпусціць. На парозе – сяўба азімага рапсу.


У гаспадарках раёна 80 збожжавых камбайнаў. Іх па-максімуме неабходна ўключыць у работу пасля рэгуліроўкі ўсіх вузлоў, належнага ўкамплектавання, тэхабслугоўвання, абавязковага тэхагляду. Пра гэта гаварыў намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Аляксандр Мышко. На недахопы ў кормавытворчасці і санітарыі, утрыманні і лячэнні статка, падрыхтоўцы ферм да зімы ўказаў галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал.


 Працяг мерапрыемства – урачысты абрад зажынак – праходзіў на 100-гектарным полі азімай пшаніцы «Капылянка» паблізу Старых Крукоў. Там вялі абмалот чатыры камбайны, за якімі механізатары адразу цюкавалі і ўбіралі салому. Зерневае поле гэтай гаспадаркі трэцяе па памеры сярод сельгаспрадпрыемстваў – 1605 га. Кожны гектар у першыя дні абмалоту забяспечваў больш чым па 30 цэнтнераў збожжа, гэта таксама трэці паказчык, нядрэнны па сёлетніх умовах.


Зажынкі пачаліся з малітвы на паспяховы пачатак добрай справы айца Сергія. Удзельніцы мастацкай самадзейнасці Чэраскага СДК зжалі першыя снапы, якія паставілі ў бабку і пакрылі пад абрадавую песню ручніком. Самы вялікі і прыгожы прыпаднеслі гаспадару поля, дырэктару УП«Чэрасы» Алегу Януковічу. Сімвалічны першы каравай з зерня новага ўраджаю ўручылі старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову.


– Поле пакажа вынікі агульных намаганняў, – гаварыў Ігар Валер’евіч. Ён падзякаваў хлебаробам за працу. Выказаў спадзяванне, што кожны праявіць сябе на жніве, а потым – на ворыве і сяўбе. Пажадаў усім поспехаў.


Ад імя працаўнікоў УП «Чэрасы» Алег Януковіч паабяцаў: усе работы пастараемся выконваць своечасова. «Сеялі хутка і якасна, будзем так жа ўбіраць», – выказаў упэўненасць начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель. Пажадаў удачы ва ўборачнай кампаніі кіраўнік раслінаводчай галіны раёна Віктар Гагалінскі.


Кожнаму ўдзельніку ўрачыстасці дастаўся кавалачак смачнага абрадавага каравая.
Жніво на Міёршчыне стартавала. Пра тое, што ўборачная кампанія можа быць няпростай, трэба праявіць разваротлівасць, тут жа папярэдзіў спорны дождж. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Тыдзень для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны практычна пачаўся з рабочай нарады на базе ААТ «Чэрасы». Пытанні, узнятыя на рэспубліканскім селектары,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика