Памятную дошку ў гонар Марыі Качынскай урачыста адкрылі ў чацвер у касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач
23.08.2019
—
Разное
|
Памятную дошку ў гонар Марыі Качынскай урачыста адкрылі ў чацвер у касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач. На мемарыяльнай дошцы, якая мае выгляд разгорнутай кнігі, на адной старонцы па-беларуску, а на другой — па-польску напісана, што ў гэтым храме была ахрышчана будучая жонка польскага прэзідэнта Леха Качынскага Марыя.
Урачыстасць адбылася ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Польшча на чале з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Рышардам Цярлецкім. У Мядзельскім райвыканкаме адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі з кіраўніцтвам раёна, падчас якой гасцям расказалі пра ўнікальнасць нашага азёрнага краю, агучылі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва.
Падрабязнасці — у наступным нумары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятную дошку ў гонар Марыі Качынскай урачыста адкрылі ў чацвер у касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач. На мемарыяльнай дошцы, якая мае выгляд...
|
|