Прыезджы махляр прадаў мінчуку бутафорскія манеты за 800 долараў
20.11.2019 12:18
—
Разное
|
Фальшыўкі, якія прапануюць махляры / Прэс-служба МУС Міністэрства ўнутраных спраў Гэта смуглявыя мужчыны неславянскай знешнасці на аўтамабілі з расійскімі нумарамі. Яны пераапранаюцца ў рабочую вопратку і пад выглядам будаўнікоў звяртаюцца да мінакоў. Мужчыны кажуць, што на будоўлі знайшлі скарб з залатымі і срэбранымі манетамі або каштоўнымі сталовымі прыборамі, якія хочуць прадаць. Ад прапановы здаць скарб дзяржаве яны адмаўляюцца — маўляў, не хочуць "свяціцца". У адным з выпадкаў махляр зайшоў разам са сваёй ахвярай у ламбард і даў на праверку сапраўдную залатую манету. Калі спецыяліст пацвердзіў яе сапраўднасць, мінчук купіў дзесяць падробак з таннага металу, заплаціўшы за іх тысячу долараў. Пры гэтым сапраўдную манету махляр цішком падмяніў на фальшывую. Жонка ахвяры засумнявалася ў тым, што муж выгадна ўклаў грошы. І яе сумневы пацвердзіліся. Адразу пасля гэтага злачынства гастралёры вярнуліся ў Расію. А праз пару тыдняў у Мінск прыехала новая група. У ёй быў брат зламысніка з першай "брыгады". Карыстаючыся апрабаванай схемай, ён прадаў мінчуку жменю бутафорскіх царскіх манет за 800 долараў. Аале аператыўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінска затрымалі расіяніна з доказамі злачынства. МУС не выключае, што пацярпелых можа быць больш і прапануе ім звяртацца ў органы ўнутраных спраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фальшыўкі, якія прапануюць махляры / Прэс-служба МУС Міністэрства ўнутраных спраў папярэджвае, што ў Беларусі дзейнічаюць прыезджыя махляры. Гэта смуглявыя...
|
|