Александр Лукашенко о важнейших задачах белорусской медицины. 21.by

Александр Лукашенко о важнейших задачах белорусской медицины

19.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Прэзідэнт наведаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Тут далажылі пра асноўныя напрамкі ў галіне кадравай палітыкі і медыцынскай адукацыі, стан, праблемы і перспектывы развіцця вышэйшай навучальнай установы, яе ролю ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Адбылася размова са студэнтамі і выкладчыкамі. Мерапрыемства трансліравалася ў медуніверсітэтах у Віцебску, Гомелі і Гродне.

Кадры –
рухавік прагрэсу

Як адзначыў Прэзідэнт, перад беларускай медыцынай стаіць найважнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця насельніцтва. Беларуская ахова здароўя дасягнула значных поспехаў у распрацоўцы перспектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння. Асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, ствараюцца новыя лекавыя прэпараты. За дасягненнямі стаяць канкрэтныя людзі. Медыцынскія кадры – найбольш каштоўны і значны рэсурс усёй сістэмы. Таму так важна рыхтаваць высокакваліфікаваных і канкурэнтаздольных спецыялістаў.


«Каб вывучыць добрага ўрача, патрэбны гады карпатлівай працы, а таксама велізарны фінансавы рэсурс і вялікая прафесарска-выкладчыцкая работа. Ды і ў далейшым у медыцыне кожны спецыяліст вучыцца ўсё жыццё. Таму важна забяспечыць кансультаванне і падтрымку моладзі не толькі пры выбары спецыяльнасці, але і ў час станаўлення ў прафесіі», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, прахадныя балы ў медыцынскія вну штогод адны з самых высокіх у краіне. Канкурэнцыя вялікая. Таму можна быць упэўненымі, што паступаюць сюды найлепшыя.


У медуніверсітэтах краіны навучаюцца больш за 15,2 тысячы беларускіх студэнтаў, з якіх звыш 63 % атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў. Па выніках размеркавання ў 2019 годзе працаўладкаваны 100 % выпускнікоў бюджэтнай формы падрыхтоўкі. Пры гэтым колькасць тых, хто пакрывае ў бюджэт сродкі, затрачаныя на навучанне, з году ў год змяншаецца: з 72 чалавек у 2016 годзе да 27 у 2018-м. Замацава- насць кадраў на першым рабочым месцы перавышае 83 %.
Замежных студэнтаў у медуніверсітэтах – каля 4,3 тысячы чалавек, або больш за 28 % агульнай колькасці. Толькі ў БДМУ за апошнія тры гады іх прыём павялічыўся амаль у шэсць разоў і склаў у сярэднім 400 – 450 чалавек. Экспарт адукацыйных паслуг у вну вырас з $1,5 мільёна у 2009 годзе да амаль $10 мільёнаў у 2019-м.

Жыллё і заробак
вырашаюць усё

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што вырашэнне жыллёвага пытання дасць магчымасць утрымліваць кадры на месцах. Прывёў у прыклад пабудаваныя для ўрачоў дамы ў Бараўлянах. Запатрабаваў давесці заданне на два – тры гады і прадоўжыць будаўніцтва.
Разам з тым Прэзідэнт канстатаваў адсутнасць сур'ёзнай праблемы з адтокам урачэбных кадраў з краіны. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з пачатку года з Беларусі выехалі для работы за мяжой амаль 200 урачоў, вярнуліся – 20. У 2018 годзе гэтыя лічбы складалі 158 і 40 адпаведна.


«Ужо занадта цяпер раскручваецца праблема адтоку кадраў. Але вы ж не бачыце, што пад гэтым вялікая палітыка. Куды едуць у асноўным? У Польшчу і Літву. І цяпер гэта мусіруецца перш за ўсё ў апазіцыйных СМІ – яны ў Польшчы і Літве ўсе сядзяць. Чаму? Каб вас прыцягнуць туды. Шэнген, адзіная прастора – з Літвы і Польшчы ўрачы рванулі ў Германію, Францыю, Вялікабрытанію зарабіць грошай. І там сёння бяда. Вось яны і бударажаць наша грамадства, каб падштурхнуць да выезду», – гаварыў Аляксандр Лукашэнка.


Як далажыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, добрым стымулам для ўрачоў і для замацавання кадраў на месцах стане павышэнне заробку, які па даручэнні кіраўніка дзяржавы павінен павялічыцца на 20 % у 2020 годзе і ў два разы ў 2025-ым.

Якасць павышаць

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларуская сістэма медыцынскай адукацыі – гэта сплаў багатых традыцый, навуковай асновы і вялізнага практычнага вопыту. Індывідуальны падыход да кожнага студэнта, высокі ўзровень выкладання, у тым ліку на замежных мовах, забяспечваюць дастойны міжнародны рэйтынг айчынных медыцынскіх універсітэтаў. Цяпер у гэтых вну навучаюцца больш за 20 тысяч студэнтаў, з іх звыш 4 тысяч – грамадзяне з 71 краіны свету. Адной з асноўных праблем, пра якую гавораць і выпускнікі-медыкі, кіраўнік дзяржавы назваў высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і недастатковае валоданне практычнымі навыкамі будучай прафесіі. За апошнія гады праведзена мадэрнізацыя, створана сістэма практыка-арыентаванага навучання. «Мы асвоілі новыя адукацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі: электронны журнал, які дае магчымасць выкладчыку і бацькам кантраляваць работу студэнта, сучасныя імітатары пацыентаў, камп'ютарныя праграмы і трэнажоры, з дапамогай якіх можна адпрацаваць неабходныя ўрачу навыкі, – і ўсё гэта без рызыкі для жыцця канкрэтнага хворага. Такія трэнажоры-сімулятары дапамагаюць не толькі студэнтам, але і маладым практыкуючым спецыялістам хутчэй павысіць кваліфікацыю», – сказаў кіраўнік дзяржавы. – «Таму цэнтры практычнага навучання павінны і далей аснашчацца перадавым абсталяваннем, і ў цэлым матэрыяльная база медыцынскіх вну павінна быць добрая і самая сучасная».


Будзе развівацца сетка міжрэгіянальных цэнтраў спецыялізаванай медыцынскай дапамогі і цэнтраў калектыўнага карыстання высокатэхналагічным абсталяваннем (па прыкладзе Баранавіцкага, Аршанскага, Бабруйскага, Салігорскага і Астравецкага раёнаў). У краіне актыўна выкарыстоўваюцца розныя тэхналогіі тэлемедыцынскага кансультавання. Асноўная роля ў ім адводзіцца прафесарска-выкладчыцкаму складу медыцынскіх універсітэтаў і высокакваліфікаваным спецыялістам РНПЦ. Цяпер 251 установа аховы здароўя прымяняе гэты від кансультацый, якіх правялі больш за 9 тысяч.


«Гэта дае магчымасць павысіць даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву незалежна ад месца пражывання, а таксама знізіць фінансавыя і часовыя затраты ўстаноў аховы здароўя і пацыентаў», – дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходнай інтэграцыю адукацыі, навукі і практычнай дзейнасці. За мяжой гэта праблема вырашана стварэннем універсітэцкіх клінік. Іх высокую эфектыўнасць пацвярджае вопыт многіх заходнееўрапейскіх дзяржаў.


Цяпер Міністэрства аховы здароўя адпрацоўвае пілотны праект па стварэнні ўніверсітэцкай клінікі на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. «Мы разлічваем, што новы фармат кааперацыі медыцынскай практыкі і адукацыі дапаможа забяспечыць больш актыўны ўдзел практыкуючых урачоў у адукацыйным працэсе і эфектыўней выкарыстоўваць патэнцыял выкладчыкаў універсітэта, – сказаў Прэзідэнт. – Тут пераважаюць выкладчыкі. Я разумею, што яны ў нас свяцілы, разумныя, і нават я звяртаюся за прапановамі з іх боку і парадай. Але вы разумеце вартасць практыкуючага ўрача, які аглядае чалавека кожны дзень. А выкладчык, які пастаянна тут перад вамі выступае, ён, можа, крыху ад гэтага адхілены. Інакш кажучы, перавагі і недахопы ў практыкуючага ўрача, тое ж самае – у выкладчыка. Аб'яднаўшы гэта, студэнт атрымае тое, што трэба».

Будучыня –
за сямейнымі ўрачамі

Прэзідэнт лічыць, што неабходна павышаць прэстыж урача агульнай практыкі. Навучыць яго ўсім метадам аказання спецыялізаванай дапамогі пры простай паталогіі. Любы пацыент будзе задаволены, калі яго ўрач зможа сам выканаць неабходнае дыягнастычнае даследаванне і своечасова прызначыць правільнае лячэнне. За такімі медыкамі будучыня.


Ён адзначыў, што ў краіне дыферэнцыраваны падыход да пашырэння пераліку медыцынскіх паслуг у горадзе і ў вёсцы. Цяпер у амбулаторна-паліклінічных арганізацыях Беларусі працуюць больш за 3,5 тысячы ўрачоў агульнай практыкі – тэрапеўтаў, якія прайшлі паглыбленае навучанне. Аднак Прэзідэнта непакоіць насцярожанае меркаванне насельніцтва аб кампетэнцыі гэтых спецыялістаў. Проста нашы людзі прывыклі, што ў кожнай вёсцы павінны быць усе вузкія спецыяльнасці. Але ці патрэбна гэта. Не, самыя багатыя краіны пайшлі па шляху ўрачоў агульнай практыкі або сямейнага ўрача. Як лічыць кіраўнік дзяржавы, гэта правільна. У тым напрамку будзем рухацца.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Прэзідэнт наведаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Тут далажылі пра асноўныя напрамкі ў галіне кадравай палітыкі і медыцынскай адукацыі, стан,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика