Учора, сёння, заўтра – мы з вамі, нашы чытачы! Надзвычай актыўна прайшоў сёння Дзень падпісчыка ў раённым вузле паштовай сувязі
20.12.2019
—
Разное
|
Толькі за дзве гадзіны нам з намеснікам начальніка РВПС Ганнай Генадзьеўнай Малмыга і інструктарам па падпісцы Святланай Іванаўнай Зубік удалося падпісаць на “Дзянніцу” 62-х чытачоў. Палова з іх выпісала нашу газету адразу на паўгоддзе.
Як заўжды, нас чакала мноства прыемных знаёмстваў з цікавымі людзьмі. Іх меркаваннямі мы надзвычай даражым і заўсёды стараемся ў сваёй рабоце ўлічваць іх заўвагі, парады, пажаданні. Вось і на гэты раз нехта падказваў эксклюзіўную тэму, хтосьці – адрас неардынарнага чалавека, пра якога варта распавесці на газетных старонках, а “бывалыя” падпісчыкі прыйшлі менавіта ў гэты дзень, каб атрымаць у дадатак да падпіскі арыгінальныя сувеніры, якія мы па традыцыі падрыхтавалі для самых актыўных. На гэты раз драўляныя магніцікі на халадзільнік і падстаўкі з выявай сімвала года пад гарачы кубачак кавы будуць напамінаць нашым добрым сябрам пра “Дзянніцу”.
Нашу раёнку, між іншым, любяць і ахвотна чытаюць прадстаўнікі ўсіх пакаленняў. Многія выпісвалі газету не толькі для сябе, але і для сваіх блізкіх, іншы раз – у якасці навагодняга падарунка.
Яшчэ з часоў “Чырвонага сцяга” і “Савецкай вёскі” прыходзіць шчучынская раёнка ў дом да Валянціны Пятроўны Яланжы. Адразу, як толькі прыехала на працу ў Шчучын маладым спецыялістам, яна выпісала мясцовую газету, расла па службовай лесвіцы, стала старшым эканамістам вузла паштовай сувязі і ніколі не развітвалася з нашым выданнем. Цяпер жанчына на пенсіі, але не страчвае інтарэс, удзельнічае ў Днях падпісчыка.
А вось жыхарка Шчучына Ганна Кузьмянкова з кагорты маладога пакалення сяброў газеты.
Дзве гадзіны ў гушчы нашых чытачоў прайшлі, як адно імгненне. Кожны – цікавы чалавек, яркая асоба, дастойная пяра журналіста. Прыемна было гутарыць з землякамі і чуць добрыя словы ў адрас калектыву “Дзянніцы”.
Няхай ён будзе шчаслівым для ўсіх нас!
Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за дзве гадзіны нам з намеснікам начальніка РВПС Ганнай Генадзьеўнай Малмыга і інструктарам па падпісцы Святланай Іванаўнай Зубік удалося падпісаць на...
|
|