Месца натхнення — «Парнас». 21.by

Месца натхнення — «Парнас»

22.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія — своеасаблівы горад у горадзе. Дзясяткі вучэбных і вытворчых карпусоў, сотні выкладчыкаў, тысячы студэнтаў. Сярод прадстаўнікоў установы мноства таленавітых творчых людзей. Для развіцця талентаў педагогаў і студэнтаў у акадэміі дзейнічаюць шматлікія аб’яднанні па інтарэсах. Асаблівае месца сярод іх займае народнае аматарскае літаратурнае аб’яднанне “Парнас”, якім кіруе Андрэй Міхайлавіч Пугач. Гэты калектыў на працягу вось ужо 65 гадоў аб’ядноўвае неардынарных людзей, самабытных паэтаў і празаікаў, якія з дапамогай мастацкага слова імкнуцца расказаць свету пра нешта важнае, сваё.

Падчас пасяджэння народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Парнас”.

 

З творчасцю — праз гады

— Народнае аматарскае літаратурнае аб’яднанне “Парнас” з’яўляецца прадаўжальнікам спраў і традыцый у літаратурнай спадчыне нашай акадэміі. Гэта імправізаваны гадавальнік талентаў, дзе будучыя аграномы, эканамісты, землеўпарадчыкі, будаўнікі і механікі, зоаінжынеры растуць і як майстры слова. Сярод былых і цяперашніх удзельнікаў літаб’яднання  шмат вядомых у краіне пісьменнікаў, якія дабіліся значных поспехаў на літаратурнай ніве, — паведаміў прарэктар БДСГА па выхаваўчай рабоце М.В.Патапенка.

Літаратурная дзейнасць у горацкіх сельскагаспадарчых навучальных установах пачалася яшчэ ў XIX стагоддзі. Ужо тады сярод педагагічнага і студэнцкага калектываў было шмат тых, хто імкнуўся авалодаць рытмам і словам.

— Найбольшага росквіту літаратурная творчасць дасягнула ў 20-я гады мінулага стагоддзя, калі тут працавалі Максім Гарэцкі, Юрась Гаўрук, Паўліна Мядзёлка і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі. У памяць аб дзейнасці Максіма Гарэцкага яго імем у нас названы вучэбная аўдыторыя, музей-кабінет і персанальная прэмія замежным студэнтам за выдатную вучобу і грамадскую дзейнасць. Памятныя знакі і дошкі ўстаноўлены таксама ў гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія ў свой час часта наведвалі Горкі і акадэмію, дзе сустракаліся з выкладчыкамі і студэнтамі. Больш частым госцем быў Янка Купала. Як успамінаў былы дырэктар акадэмічнай бібліятэкі Дзям’ян Раманавіч Новікаў, які сябраваў з Купалам, паэт у перадваенныя гады амаль штогод прыязджаў у наш горад, — расказаў кіраўнік аб’яднання А.М.Пугач.

Горацкія літаратары не забывалі пра творчасць нават у цяжкія для краіны ваенныя гады. Акадэмія не функцыянавала, але яе студэнты і педагогі, знаходзячыся на франтах і ў тыле, працягвалі пісаць вершы і празаічныя творы. Пасля Перамогі над фашысцкімі захопнікамі работа УВА адрадзілася. Адначасова аднавілася і літаратурная дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя творчасць горацкіх аматараў слова была багатай і шматграннай. У гэты час у акадэміі працаваў факультэт грамадскіх прафесій, на якім вялі падрыхтоўку па творчых спецыяльнасцях, такіх як канцэртмайстар, кураўнік самадзейнага хору, тэатральнага калектыву, харэограф, грамадскі карэспандэнт, фотакарэспандэнт, інструктар па відах спорту. Каб аб’яднаць шматлікіх творцаў, вырашана было стварыць клуб па інтарэсах. Так у 1953 годзе ўзнікла аматарскае літаратурнае аб’яднанне, якое атрымала назву “Парнас”.

— Для любой літаратурнай творчасці трэба натхненне. Натхненне прыносяць музы. У міфалогіі гара Парнас — гэта месца, дзе жы­вуць музы. Менавіта гэтым тлумачыцца назва. Да таго ж у Горках ёсць узвышша, на якім заўсёды праводзіліся культурныя мерапрыемствы. Гэтакі своеасаблівы мясцовы Парнас. Напэўна, гісторыя так распарадзілася, што для першай у нашай краіне вышэйшай сельскагаспадарчай установы выбралі месца, напоўненае паданнямі, легендамі, міфамі. Усё гэта ў спалучэнні з чароўнай прыродай зрабіла навучальную ўстанову скарбонкай навуковай думкі і творчай педагогікі, — адзначыў А.М. Пугач.

З першых гадоў свайго існавання “Парнас” адрозніваўся аўтэнтычнасцю, самабытнасцю аўтараў. Удзельнікі аб’яднання ў сваёй творчасці казалі пра ўнутраныя чалавечыя перажыванні, сэнс жыцця, любоў да Радзімы, закраналі многія надзённыя праблемы, рабілі экскурс у гісторыю.

У 60—70-я гады дзейнасць “Парнаса” была цесна звязана з таленавітай беларускай паэтэсай Анэляй Тулупавай, якая у той час працавала рэдактарам шматтыражнай газеты акадэміі “Савецкі студэнт”. Анэля Тулупава была членам Саюза пісьменнікаў СССР. Яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, асобныя вершы якіх пасля напісання музыкі ператварыліся ў песні. У многіх яе творах можна знайсці радкі, якія прысвечаны акадэміі, Горкам.

Тварыў тады ў аб’яднанні таксама вядомы беларускі паэт аўтар вельмі складанага літаратурнага жанра — вянка вянкоў санетаў “Апакаліпсіс душы” Змітрок Марозаў. Наогул, у той час сярод “парнасаўцаў” было шмат здольных літаратараў. Гэта выкладчыкі акадэміі: Ула­дзімір Пакуш, Ілья Сцельмашонак, Леў Васільеў, дырэктар друкарні Леанід Каліненка, студэнты Тэрэза Крумплеўская, Рыгор Бабчанок, Марыя Саўчыц і іншыя. Пазней некаторыя з іх сталі сябрамі творчых саюзаў пісьменнікаў і журналістаў.

— Доўгі час актыўным удзельнікам аб’яднан­ня быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны ганаровы прафесар акадэміі Аляксей Міхайлавіч Багамолаў. Пасля яго засталіся не толькі навуковыя дасягненні, але і нарысы, апавяданні, эсэ, кніга “З попелу і руін”. У сузор’і аўтараў “Парнаса” неабходна адзначыць і паэта-лірыка, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Сяргея Андрэевіча Кісялёва, які працаваў дацэнтам кафедры педагогікі, сацыялогіі і псіхалогіі. Апошнія гады значны ўклад у дзейнасць аб’яднання  ўносяць  літаратары, выкладчыкі акадэміі Аляксандр Віктаравіч Клачкоў, Ганна Іванаўна Малько, Таццяна Іванаўна Скікевіч, Алеся Дзмітрыеўна Цэван, супрацоўнік Марыя Міхайлаўна Студнёва, а таксама былыя выкладчыкі і супрацоўнікі Канстанцін Пятровіч Сучкоў, Святлана Іосіфаўна Бакчэева-Варухіна, Аляксандр Сяргеевіч Сенцюроў, Таіда Мікалаеўна Рэдказубава і іншыя. Сярод сучасных аўтараў вызначаецца таксама Уладзімір Ліўшыц. Яго “Раскопкі вакол горацкага “Парнаса” з’яўляюцца выдатным дапаможнікам для літаратуразнаўцаў, выхавальнікаў, выкладчыкаў беларускай літаратуры, — падкрэсліў А.М.Пугач.

У аснове — якасць і разнастайнасць

Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Парнас” вельмі разнастайная. Акрамя выдання кніг і правядзення творчых конкурсаў, па ініцыятыве калектыву ў акадэміі рэгулярна праходзяць літаратурна-асветніцкія мерапрыемствы па выхаванні каштоўнасных адносін да літаратуры, беларускай культуры, фарміраванні эстэтычнага густу, аказваецца істотная метадычная падтрымка адораным педагогам і студэнтам.

— Актывісты “Парнаса” пастаянна право­дзяць літаратурныя вечарыны, прэзентацыі кніг, арганізоўваюць сустрэчы з пісьменнікамі. Усе мерапрыемствы праводзяцца сумесна з упраўленнем вучэбна-выхаваўчай работы, творчым калектывам Палаца культуры акадэміі, бібліятэкай, студэнцкай шматтыражнай газетай, кафедрай лінгвістычных дысцыплін. Такі творчы тандэм робіць кожную сустрэчу інфармацыйна насычанай, карыснай для кожнага яе ўдзельніка, — расказаў мастацкі кіраўнік літаб’яднання.

Паводле яго слоў, вельмі актыўна “Парнас” ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць. Мясцовыя аўтары, выкладчыкі і супрацоўнікі акадэміі выпускаюць свае зборнікі паэзіі і прозы. Толькі за апошнія некалькі гадоў тут выйшлі кнігі Алёны Гогалевай “Маёй душы палёт мяцежны”, Святланы  Бакчэевай-Варухінай “Акадэмія: пошукі сэнсу”, Таіды Рэдказубавай “Хочаце — верце, хочаце — не”, Ганны Малько “Акадэмія літаратурная”, Канстанціна Чарады “Крокі да чалавека”, Аляксандра Клачкова “Формулы жыцця”, Леаніда Каліненкі “Дзяцінства, апаленае вайной”, Ула­дзіміра Ліўшыца “Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця” і інш. Пад эгідай аб’яднання рэгулярна друкуецца калектыўны зборнік “Акадэмічны вянок”.

Значнае месца ў дзейнасці аб’яднання займае метадычная і навучальная работа. Перыядычна “парнасаўцы” праводзяць сустрэчы са студэнтамі, работнікамі раённай цэнтральнай бібліятэкі, вучнямі школ горада і раёна. Такія дыялогі заўсёды носяць тэматычны характар і прысвечаны пэўным падзеям, гістарычным датам і вядомым асобам у беларускай літаратуры.

Арганізавана і вучоба ў круглагадовым семінары пачынаючых журналістаў і літаратараў. Гэта дапамагае маладым творцам быць сучаснымі, актуальнымі і запатрабаванымі. З адоранымі студэнтамі і педагогамі праводзяцца лекцыі, практычныя заняткі, майстар-класы, што дае свой плён. Студэнты, удзельнікі літаратурнага аб’яднання, пасля заканчэння акадэміі становяцца пазаштатнымі карэспандэнтамі раённых газет.

Большасць маладых людзей з’яўлюцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу “А­ўтограф”. Толькі летась на гэтым творчым конкурсе пераможныя дыпломы атрымалі Раман Максіменка, Надзея Усава, Ігар Драздоў.  Прызавыя дыпломы былі ўручаны Максіму Гарбачову, Настассі Новабыхавец, Ганне Рубінавай, Лізавеце Халецкай, Мікіту Белавусаву, Аляксею Коржычу, Юрыю Каралёву, Ірыне Пятроўскай, Ігару Холапаву.

Увогуле, плённая творчасць “парнасаўцаў” за 65-гадовую гісторыю аб’яднання неаднойчы была адзначана. З 2003 года калектыў носіць ганаровае званне народнага.

Неверагодны кіраўнік і месца натхнення

Высокія дасягненні “Парнаса” — заслуга ўсяго калектыву. Аднак асаблівы ўклад у іх унесены кіраўнікамі літаратурнага аб’яднання. У розныя гады “Парнас” узначальвалі найбольш актыўныя творцы. З 2000 года кіраўніком аб’яднання з’яўляецца А.М.Пугач.

Андрэй Міхайлавіч — з тых людзей, пра якіх кажуць: таленавіты ва ўсім. Неверагодна творчы, ініцыятыўны чалавек, добры педагог. З Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй А.М.Пугач звязаны на працягу ўжо амаль пяцідзесяці гадоў. Прыйшоў ва ўстанову за атрыманнем прафесіі, скончыў эканамічны факультэт, некаторы час працаваў у калгасе, пасля адвучыўся ў аспірантуры і замацаваўся ў акадэміі на ўсё далейшае жыццё. Доўгія дзесяцігоддзі Андрэй Міхайлавіч плённа займаўся педагагічнай дзейнасцю. У яго працоўнай біяграфіі пасады ад асістэнта і выкладчыка да дэкана. Побач з асноўнай дзейнасцю ў яго заўсёды было і ёсць захапленне мастацкай самадзейнасцю, журналістыкай, літаратурнай творчасцю.

— Творчасцю захоплены з дзіцячых гадоў. Яна заўсёды дапамагала з пазітывам ісці па жыцці, дасягаць пэўных поспехаў. Акрамя таго, музыка і літаратура заўсёды адкрываюць магчымасць падзяліцца сваімі думкамі з навакольнымі. Гэта дарагога варта. Я заўсёды кажу пра гэта моладзі, — адзначыў А.М.Пугач.

Андрэй Міхайлавіч з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам саюзных і рэспубліканскіх фестываляў мастацкай самадзейнасці. У розныя гады быў салістам-вакалістам творчых калектываў. Зараз ён саліст народнага аркестра народных інструментаў і народнай студыі эстраднай песні “Золак” БДСГА, раённага народнага акадэмічнага хору “Спадчына”.

У журналістыцы і літаратурнай творчасці Андрэй Міхайлавіч таксама вельмі актыўны. Ён грамадскі карэспандэнт рэспубліканскіх і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Усяго ім апублікавана каля 1900 матэрыялаў, у якіх ён расказвае чытачам пра найбольш важныя падзеі ў жыцці акадэміі, раёна, пра іх выбітных прадстаўнікоў. З 2006 года Андрэй Міхайлавіч — сябар Саюза журналістаў Беларусі.

З “Парнасам” жыццёвы шлях А.М.Пугача звязаны ўжо больш за пяцьдзясят гадоў. З 2000-га ён узначальвае літаратурнае аб’яднанне. У работу калектыву ён прыўносіць асабістую ініцыя­тыўнасць, творчую актыўнасц­ь. Падтрымлівае ў творчасці калег, навучае, матывуе моладзь — пачынаючых літаратараў. Пры непасрэдным удзе­ле Андрэя Міхайлавіча было выдадзена шэсць калектыўных зборнікаў літаратурных твораў удзельнікаў аб’яднання “Акадэмічны вянок” і зборнік “Парнасу” — 60”.

За шматгранную дзейнасць, накіраваную на прапаганду і развіццё культурнага жыцця, выхаваўчага працэсу ў раёне і роднай альма-матар, асабістыя творчыя дасягненні А.М.Пугач неаднаразова быў адзначаны. Усе ўзнагароды для яго важныя, але самае галоўнае для яго — далучэнне да заняткаў літаратурнай творчасцю адоранай моладзі.

— Цяперашняе пакаленне маладых літаратараў некалькі адрозніваецца ад нас, больш сталых. Яны іншыя, у іх больш магчымасцей для самарэалізацыі. Але яны таксама, як і мы, не­абыякавыя да такіх жыццёвых каштоўнасцей, як любоў да роднай зямлі, бацькоў, дабрыня, уменне суперажываць. Так, яны больш рэзка, чым мы, рэагуюць на нейкія недахопы, праблемы. І гэта зразумела. Яны хочуць бачыць сваю краіну багатай і квітнеючай, а людзей — шчаслівымі, — адзначыў А.М.Пугач. — Стаўшы ўдзельнікамі народнага літаратурнага аб’яднання, атрымаўшы падтрымку больш вопытных аднадумцаў, адораная моладзь пачынае верыць у свой талент, імкнуцца да ўдасканалення сваіх здольнасцей.

За гады свайго існавання горацкі “Парнас” стаў для многіх своеасаблівай прыступкай, стартам у прафесійную літаратурную творчасць. Пасяджэнні, сустрэчы дапамагаюць яго ўдзель­нікам натхняць і натхняцца. Шмат каму менавіта ўдзел у аб’яднанні дапамог раскрыцца і дасягнуць пэўных творчых вышынь.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй.

Паэзія ўдзельнікаў народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Парнас” заўсёды адрознівалася сваёй шматграннасцю, прыгажосцю мастацкага слова.

СВЯТА ВЁСКІ
Рыгор Бабчанок

Свята вёскі, свята працы
У лістападзе настае,
Ураджаем поле плаціць,
Смачным хлебам на стале.

Памідорамі, гуркамі
Ды духмянаю каўбаскай.
Усё створана рукамі,
Дабрынёй сялян і ласкай.

Людзі лецейка працуюць,
Не шкадуюць сваіх рук,
Росцяць хлеб, яго пястуюць,
Адчуваюць кожны рух.

І шурпатаю далоняй
Бяруць у рукі каласы.
I зямельку чуюць скроняй:
Яе песні, галасы.

Бо яна для іх жывая –
Наша матухна-зямля.
Працавітых паважае
I дае ўсяго спаўна.

Сёння, вёска, тваё свята.
I пяюць душа і ніва.
Дык жыві заўжды багата,
Годна, люба і шчасліва.

У БЕЛАРУСІ
Рыгор Бабчанок

Цвіце чаромха, вішня, сліва,
І малаком абліты грушы.
Жыву спакойна і шчасліва
Пад зорным небам Беларусі…

Смакую ранкам пахі саду,
Настрой жыццёвы ўздымаю.
Мне не даруе вёска здраду.
Яе на горад не змяняю.

Сады, палеткі, зеляніну
I майскай ночы цеплыню,
Сваё жыццё, сваю краіну
На рай замежны не змяню!

ВЯРТАННЕ
Рыгор Бабчанок

Я зноў вярнуўся ў сваю хату
Пасля адкрочаных дарог.
І чую сэрцам – вінаваты,
Калі ступаю на парог.

Я некалі, як вольны вецер,
Так ірвануў ад родных сцен.
Хацеў пазнаць усё на свеце.
I многа ўсё ж зрабіць паспеў?

Хаджу самотна я па хаце,
Дзе ў сцюжу грэліся на печы.
Пачуць бы мілы голас маці.
Не будзе больш з ёю сустрэчы.

Чаму астыла наша хата
I апусцела без бацькоў?
Тут ні сястры няма, ні брата.
I толькі матчына любоў,

Што засталася ў гэтых сценах
Аддзён былых нам на вякі.
Сцякае кропляй па паленах,
Жывіцай мочыць усе вянкі.

Я анямеў у спусцелай хаце,
А цішыня – душы бальзам.
За ўсё жыццё хачу аддаці
Сына любоў– сваім бацькам.

Шкада, што позна разумеем.
І невядома мне, чаму
Жывым прызнацца не умеем,
Цяпер ужо – няма каму!

СТИХИ
Сергей Киселев

В стихе мы любим красоту
Непредсказуемых созвучий,
И смысла с рифмою летучей
Обманчивую простоту.

Поэт не властен над собой:
Как раб души своей бездонной,
Он на распутную мадонну
Взирает с трепетной мольбой.

Затем рождаются стихи,
И мы, с восторгом воспаряя
К высотам призрачного рая,
Прощаем грешному грехи.

ПОСЛЕДНИЕ ЖУРАВЛИ
Сергей Киселев

Как весел и печален лес
С его ажурной паутиной
И пламенеющей рябиной
Под синим пологом небес!

Кто разъяснил бы мне мою,
Невыразимую до боли,
Любовь к пустеющему полю
И жизни хитрой колею?

Я жду последних журавлей:
Они, наверно, что-то знают,
Когда, рыдая, пролетают
И растворяются во мгле.

Ах, как мне хочется побыть
Хотя бы миг в звенящей стае,
Где всех заблудших принимают,
Чтоб просто слушать и любить!

ВЕЧНАЯ ВОЙНА
Таида Редкозубова

Осколок сердца упадёт на лёд.
Колючим снегом заметёт погоны.
Он никуда отсюда не уйдёт –
Здесь вечно мчатся в Вечность эшелоны.

Тут оборвутся все его пути.
И в этот краткий миг, последний самый,
Успеет только он произнести
Одно-единственное слово: «Мама…»

Но на каких-то странных виражах,
Среди незримых глазу параллелей
Он будет вечно так в снегу лежать,
Где кровь на белом каплями алеет.

И время вновь замкнёт своё кольцо
И снова возвратится в миг тот самый,
Где засыпает снег его лицо,
А губы, холодея, шепчут: «Мама…»

СНЫ ИЗ ПРОШЛОГО
Алеся Цеван

Ночь. Возвращаюсь в снах туда,
Где старый сад. И в черной луже
Дрожит печальная звезда,
Где дом, отчаяньем контужен,
Чуть подбоченившись, стоит
И смотрит окнами пустыми.
Гуляют тени у ракит,
И горько мне встречаться с ними.
Их в неизведанную даль
Влекут белесые туманы.
И опадают на асфальт
Цветные паруса тюльпанов.
Отец – в кладбищенской тиши.
Там не влекут его заботы
Всех тех, кто продолжает жить,
И в понедельник ждать субботы,
И вздрагивать, когда дожди
И липкий сон вползает в душу.
…Иду. Деревня позади.
Безумно сладко пахнут груши.
Проснувшись, целый день ношу
Внутри себя частицу мая,
Родных берез тоскливый шум
В ладонях к сердцу прижимая.

ВЫТОКІ
Іван Шэйко

О мой выток і мой жыццёвы вырай,
Мой сум, туга, імкненне працаваць!
О, дай мне, Божа, быць да скону шчырым
І чыстым, бы срабрыстая раса.

О, дай мне крылы, каб світанкам сталым
Мог надзівіцца фарбамі зямлі,
На родны кут, на край мой жураўліны,
Дзе плыў матулін гоман на раллі.

О, дай мне, Божа, сілы, каб падняцца
Над болем, зайздрасцю, пакутамі, тугой.
І каб без веры нам не заставацца,
Былі сябры, любімая са мной.

Дай, Божа, шчасця, што ў цябе мы просім:
Сябрам і родным, каб не зведалі бяды,
Каб сонца грэла, дожджык цёплы мросіў,
Ралля радзіла і цвілі сады.

Каб здзейсніць свой жыццёвы запавет,
Яшчэ малю я зім сабе і вёснаў,
Каб землякам маім зусім не стала бед
І ў Беларусі радасна жылося.

АКАДЭМІЯ – ВІВАТ!
Іван Шэйко

Люблю свой родны кут, люблю сваю краіну,
Але найбольш цяпер імкнуся ў Горкі я,
Дзе ў стагоддзях развіваецца, квітнее
Маёй Дзяржавы – Акадэмія мая!
3 пяшчотай, лёгкім сумам успамінаў
(Бо тут мне шчасце выпала мудрэць):
3 натхненнем «грызлі» мы «граніт» навукі
I марылі карыснымі людзьмі з гадамі стаць.
Зашмат гадоў– кавалак часу доўгі –
Ўзнясла высока Акадэміясвой сцяг.
Нясеш рупліва моладзі ты веды,
Навукі таямніцы і прагрэсу шлях.
Тут слаўны калектыў выкладчыкаў працуе –
Вучоны свет даўно гэта прызнаў.
Невыпадкова, што ў старэйшым ВУЗе
Сам Прэзідэнт краіны веды набываў.
Гады ляцяць –краіна багацее!
І ты ў здабытак гэты ўнесла свой уклад.
Мы Акадэмію з павагай і пашанай
Віншуем шчыра: Акадэмія – Віват!
Віват!
Віват!

ПРАДЕД
Роман Максименко

Он ждал меня, как люди ждут знаменья,
Ведь я был первым правнуком его.
И он меня баюкал на коленях –
Хоть и давалось это нелегко.
Теперь могу лишь высказать признанье:
Его я знал и сильно полюбил.
Осталось у меня воспоминанье:
Каким прадедушка КРАСИВЫМ был!
Да, прадеда не каждому дано увидеть.
На фото чаще, может быть, найдёшь –
Не ощутишь тепло и не обнимешь,
С ним гордо по аллее не пройдёшь.
Я ж видел прадеда, пускай ребёнком,
Непонимающим и познающим свет.
Пусть срок свиданий был совсем коротким,
Я память о тебе храню, мой дед.
Ты для меня остался эталоном,
Ты защитил Отчизну и семью
И жил всегда в содружестве с законом –
За что готов отдать был жизнь свою.
Ты мало был со мной на этом свете,
И много бы я от тебя узнал:
О детстве, об учёбе и о детях,
О чём мечтал, как жил и воевал.
Да, такова судьба. Ты нас покинул,
Но помню я, каким ты, прадед, был.
Отец и дед дополнили картину,
И я продолжить род твой не забыл.

nastgaz.by


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія — своеасаблівы горад у горадзе. Дзясяткі вучэбных і вытворчых карпусоў, сотні выкладчыкаў, тысячы студэнтаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика