У Мінску на дарозе ляжаў пенсіянер, ніхто з мінакоў яму не дапамог. 21.by

У Мінску на дарозе ляжаў пенсіянер, ніхто з мінакоў яму не дапамог

30.01.2020 10:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Снегапад у Мінску / Reuters

У Мінску на дарозе ляжаў пенсіянер і ніхто з мінакоў яму не дапамог. Як інфармуе minsknews.by, здарэнне адбылося ўвечары ў раёне Партызанскага праспекта. 72-гадовы мужчына ў цемры спатыкнуўся і ўпаў, згубіў кіёк, без якога не мог падняцца. Людзі праходзілі міма і не рэагавалі на яго просьбы аб дапамозе. Верагодна, лічылі, што ён п'яны.

Мужчына ледзь не замёрз, паколькі ляжаў на дарозе даволі доўга. Яму дапамог нарад міліцыі, які праязджаў міма. Міліцыянеры паднялі мужчыну, выклікалі хуткую і звязаліся з яго сваякамі. Медыкі аглядзелі пацярпелага. Патрэбы ў шпіталізацыі ён не меў, і яго перадалі сваякам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снегапад у Мінску / Reuters У Мінску на дарозе ляжаў пенсіянер і ніхто з мінакоў яму не дапамог. Як інфармуе minsknews.by, здарэнне адбылося ўвечары ў раёне Партызанскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика