У рэкалекцыйным доме «Голас Айца» у Росі на люты – сакавік запланаваны шэраг духоўных практыкаванняў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
7-9 лютага
Tэма рэкалекцый: «Разам з Марыяй ісці за Езусам».
Рэкалекцыі праводзіць кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч.
21-23 лютага
Tэма рэкалекцый: «Дзесяць Божых запаведзяў».
Рэкалекцыі праводзіць кс. Віктар Ханько.
28 лютага – 1 сакавіка
Tэма рэкалекцый: «Пост (хлеб і вада) – цішыня – малітва».
Рэкалекцыі праводзіць кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч.
13-15 сакавіка
Тэма рэкалекцый: «Для сужэнстваў з малітвай аб дары патомства».
Рэкалекцыі праводзіць кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч.
Для ўдзелу ў рэкалекцыях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: (8 029) 886-31-28. Для запісу просьба тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу ў гадзінах: 11.00–12.00, 20.00–21.00.
Tаксама адбудуцца традыцыйныя суботнія набажэнствы да Пана Езуса Журботнага: 8 лютага, 14 сакавіка, 9 мая. Пачатак у 17.00.