Полацкія памежнікі каля мяжы з Латвіяй захапілі беспілотнік. 21.by

Полацкія памежнікі каля мяжы з Латвіяй захапілі беспілотнік

05.02.2020 17:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беспілотнік /gpk.gov.by

Беларускія кантрабандысты не паспелі запусціць беспілотнік у Латвію. 4 лютага ў Браслаўскім раёне памежнікі затрымалі двух мужчын (1980-га і 1995-га гадоў нараджэння), якія спрабавалі нелегальна пераправіць за мяжу партыю цыгарэт. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, затрыманне адбылося ў памежнай зоне. Калі кантрабандысты пабачылі, што іх заўважылі, яны спрабавалі збегчы.

Полацкія памежнікі знайшлі аўтамабіль Аўдзі А6, на якім былі прывезены 4 скрынкі кантрабандных цыгарэт, беспілотны лятальны апарат, прылады яго запуску і кіравання. У затрыманых быў і партатыўны цеплавізар.

У дачыненні мужчын склалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні памежнага рэжыму і непадпарадкаванні патрабаванням памежнікаў. Ім пагражае арышт ці штраф — па 1350 рублёў па кожным з артыкулаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беспілотнік /gpk.gov.by Беларускія кантрабандысты не паспелі запусціць беспілотнік у Латвію. 4 лютага ў Браслаўскім раёне памежнікі затрымалі двух мужчын (1980-га і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика