Вадим Канаплицкий из Осиповичского района уже больше года задействован в охране правопорядка. 21.by

Вадим Канаплицкий из Осиповичского района уже больше года задействован в охране правопорядка

28.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі дакладна ведаеш навошта

Больш за год Вадзім Канапліцкі выходзіць на ахову правапарадку ў родным пасёлку Ялізава

З 8 да 17 штодня — слесар-сантэхнік філіяла «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод», з 18 да 24 праз дзень — дружыннік. Такім да нядаўняга часу быў распарадак Канапліцкага. «Навошта табе яшчэ і гэтая «вячэрняя змена», няўжо на працы не стамляешся?» На гэтае пытанне, якое яму даводзіцца чуць часта, добраахвотнік дае незвычайны адказ: «Для сябе».


— Уступіў у дружыну аховы грамадскага правапарадку менавіта для сябе, таму што я мужчына і абавязаны абараняць свой дом. А што такое дом? Для мяне гэта не сцены жылля, за якімі ясі і спіш, а нешта значна большае. Жонка Крысціна, дочкі Марыя, Ганна і Вольга, бацькі Раіса Аркадзьеўна і Мікалай Дзмітрыевіч, сябры, знаёмыя, вуліцы і завулкі, дзе яны жывуць. Мой дом — гэта ўвесь пасёлак. І важна, каб тут было добра і бяспечна расці, вучыцца, працаваць і адпачываць, — тлумачыць свой «эгаізм» Вадзім Мікалаевіч. — На жаль, розных суб’ектаў, якія гэтаму перашкаджаюць, хапае і ў нас: то ўвечары каля крамы да пешаходаў прыстаюць, дай, маўляў, рублік на піва, то чапляюцца да моладзі, што тусуецца на алеі… У ўчастковага інспектара стандартны працоўны дзень, а міліцыю на такія здарэнні не выклічаш: дробязь, ды і пакуль з райцэнтра даедуць. Таму адзіны выхад — браць справу ў свае рукі: пасведчанне ў кішэню — і на вуліцу. Дружыннікаў на ўвесь пасёлак усяго пяць чалавек, таму на дзяжурства часцей за ўсё выходжу адзін. І кожны раз дакладна ведаю навошта: для сябе і свайго дома-пасёлка, які нават самай цёмнай ноччу — родны. Але ў бліжэйшы час на вячэрніх вуліцах землякі мяне не сустрэнуць: нашай малодшанькай Волечцы — усяго месяц, так што зараз «вячэрнія змены» цалкам яе. Што потым? Думаю, застануся добраахвотнікам — для сябе і, упэўнены, не толькі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі дакладна ведаеш навошта Больш за год Вадзім Канапліцкі выходзіць на ахову правапарадку ў родным пасёлку Ялізава З 8 да 17 штодня — слесар-сантэхнік філіяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика