Дзяніскавіцкае маладзёжнае падполле. 21.by

Дзяніскавіцкае маладзёжнае падполле

16.03.2020 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, у Дзяніскавіцкі сельскі Савет прыйшлі мабілізацыйныя павесткі. Уручыць іх прызыўнікам трэба было неадкладна. Як гэта зрабіць, выконваючаму абавязкі сакратара сельсавета Івану Аляксеевічу Карпеню думаць доўга не давялося. На той час ён быў не толькі в.а. сакратара сельскага Савета (сакратар Рыгор Данілавіч Карпеня знаходзіўся ў Пінску), але і сакратаром школьнай камсамольскай арганізацыі. Іван хуценька сабраў камсамольцаў – Мікалая Макаравіча Сукача, Івана Майсеевіча Швайку, Рамана Навумавіча Зялёнку, яшчэ з дзясятак маладых хлопцаў, і яны ўручылі павесткі ўсім, хто прызываўся ў Чырвоную Армію.

Прыйсці на мабілізацыйны пункт у Ганцавічы ніхто з прызыўнікоў не паспеў. Падзеі развіваліся імкліва, і праз некалькі дзён у Дзяніскавічах з’явіліся першыя адступаючыя чырвонаармейцы – невялікімі групамі, па адным. Былі сярод іх і параненыя. Камсамольцы і мясцовыя жыхары ўсяляк дапамагалі ім: зябяспечвалі харчаваннем, лекамі, аказвалі медыцынскую дапамогу, былі праваднікамі.

Неўзабаве Дзяніскавічы ператварыліся ў зборны пункт адступаючых байцоў. Адсюль па вузкакалейцы іх адпраўлялі да былой польска-савецкай граніцы ва ўрочышчы Грабяні. Кіраваў зборамі і адпраўляў байцоў маёр Аляксееў (так ён назваў сябе). Баявому афіцэру дапамагалі камсамольцы.

Калі з Дзяніскавіч адпраўлялася апошняя група чырвонаармейцаў, Іван Карпеня і яго сябры прасілі Аляксеева забраць іх з сабой. Аднак маёр прытрымліваўся іншай думкі (ён, відаць, паспеў ужо азнаёміцца з прамовай І. В. Сталіна ад 3 ліпеня 1941 г., у якой той заклікаў савецкіх людзей для барацьбы з ворагам у яго тыле ствараць партызанскія атрады). Аляксееў параіў камсамольцам застацца ў вёсцы і арганізаваць маладзёжнае падполле, весці рашучую барацьбу з акупантамі, якія вось-вось павінны былі з’явіцца ў Дзяніскавічах. З гэтай нагоды адбыўся камсамольскі сход, на якім выступіў маёр Аляксееў. Яго падтрымалі старшыня Дзяніскавіцкага сельскага Савета Мікалай Іванавіч Дзенісеня і міліцыянер Ганцавіцкага раённага аддзела міліцыі Антон Рыгоравіч Клявец. Па іх парадзе амаль усе камсамольцы паступілі на работу ў мясцовае лясніцтва. Толькі адзін гэты факт «добраахвотнай» работы на немцаў здымаў з іх усе падазрэнні, а ў далейшым засцерагаў іх ад вывазу ў Германію на прымусовыя работы.

Першым з маладых падпольшчыкаў на работу ў лясніцтва ўладкаваўся Іван Валаскевіч. Там жа пачаў працаваць табельшчыкам Іван Швайка. Астатнія пяць камсамольцаў аб’ядналіся ў брыгаду лесарубаў. У канцы ліпеня 1941 г. у ваколіцах Дзяніскавіч з’явілася першая партызанская група пад камандаваннем Ф. Ф. Светкіна (Дзядзькі Федзі). Былы міліцыянер А. Р. Клявец арганізаваў сустрэчу сакратара падпольнай камсамольскай арганізацыі Івана Карпені з партызанскім камандзірам. Вынікі той сустрэчы не прымусілі сябе чакаць: у пачатку верасня запалалі на вузкакалейцы склады гатовай драўніны, якую немцы збіраліся вывезці, дашчэнту згарэлі два масты на вузкакалейцы ва ўрочышчы Каладзяны Мох. Рух паяздоў на гэтым участку надоўга перапыніўся. Гэта былі першыя дзеянні маладых дзяніскавіцкіх патрыётаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Восенню 1941 г. немцы стварылі і размясцілі ў казармах былога польскага пагранатрада Людвікова паліцэйскі гарнізон. З Дзяніскавічамі і Ганцавічамі Людвікова звязвала вузкакалейка і тэлефонная сувязь. Гэты гарнізон моцна перашкаджаў партызанам. Маладыя падпольшчыкі выйшлі на чарговую аперацыю. За адну ноч яны вывелі са строю і знішчылі амаль на ўсёй працягласці тэлефонную лінію Людвікова – Дзяніскавічы, пазбавіўшы паліцэйскі гарнізон сувязі. Неўзабаве немцы расфарміравалі яго.

Дзяніскавіцкія камсамольцы-падпольшчыкі дзейнічалі пад кіраўніцтвам партызан, у прыватнасці, памочніка камандзіра па камсамолу атрада Васільева Сяргея Антонавіча Цітова, сакратара падпольнага райкама ЛКСМБ Яўціхія Парфіравіча Узенюка. Менавіта па іх заданні камсамольцы вялі разведвальную работу, збіралі і перапраўлялі партызанам зброю і боепрыпасы, служылі праваднікамі іх баявых груп, пісалі і распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі, удзельнічалі ў дыверсіях супраць ворага.

Вясной 1943 г. група камсамольцаў-падпольшчыкаў на чале з Іванам Карпенем па заданні ганцавіцкага падпольнага райкама ЛКСМБ і камандавання партызанскай брыгады імя У. І. Леніна правяла буйную дыверсію на Дзяніскавіцкім лесапільным заводзе, які вырабляў шпалы для чыгункі. Завод па той прычыне не працаваў больш за месяц. Прыкладна ў той жа час яны пусцілі пад адхон некалькі платформ са шпаламі на вузкакалейцы.

Але галоўнай задачай камсамольскага падполля была разведка. Патрыёты сабралі і перадалі партызанам шмат каштоўных звестак аб перамяшчэнні і канцэнтрацыі варожых падраздзяленняў у Ганцавічах, якія планавалі нападзенне на партызанскія базы ў раёне Чучавіч, Будчы, Чудзіна. Гэта дазволіла народным мсціўцам пазбегнуць лішніх страт і самім нанесці адчувальныя ўдары па ворагу.

Дзейнасць Дзяніскавіцкага камсамольскага падполля не магла быць незаўважанай. Над маладымі патрыётамі навісла пагроза расправы. Каб не чакаць яе, палавіна падпольшчыкаў падалася ў партызаны. Гэта былі І. І. Валаскевіч, Ф. П. Швайка, А. І. Дзенісеня, К. П. Карпеня і І. М. Карпеня. Такія «ўцёкі» прытупілі пільнасць ворага і засцераглі падполле ад разрому. Подпольшчыкі І. А. Карпеня, А. С. Кляўчэня, Д. Р. Сукач, І. М. Зялёнка і В. А. Берташ засталіся ў вёсцы і працягвалі сваю небяспечную дзейнасць. Работы хапала, бо на той час у Дзяніскавічах размяшчаліся ажно тры буйныя нямецка-паліцэйскія гарнізоны (вёска падзялілася на тры самастойныя населеныя пункты).

Падпольная камсамольская арганізацыя ў Дзяніскавічах плённа дзейнічала з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г.

Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Ганцавіцкі раён».

(Visited 9 times, 9 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, у Дзяніскавіцкі сельскі Савет прыйшлі мабілізацыйныя павесткі. Уручыць іх прызыўнікам трэба было неадкладна. Як гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика