З 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на вылаў сома . 21.by

З 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на вылаў сома

29.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рыбалоўных угоддзях Мінскай вобласці з апошняга дня мая пачне дзейнічаць забарона на аматарскі і прамысловы вылаў сома звычайнага ў сувязі з яго нерастам.

– Сом нерастуе пазней за іншых рыб пры праграванні вады да 18 градусаў, – зазначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Забарона на яго вылаў падчас нерасту з’яўляецца адной з мер аховы гэтага некалі чырванакніжнага віду. Сом спажывае хворую і загінулую рыбу, з’яўляючыся тым самым біямеліяратарам вадаёмаў, які стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця здаровай іхтыяфаўны.

У перыяд забароны выпадкова злоўленая асобіна павінна быць адпушчана жывой у натуральнае асяроддзе знахо­джання. У выпадку незаконнай здабычы сома парушальнік будзе падвергнуты пакаранню ў выглядзе адміністрацыйнага штрафа ў памеры да 50 базавых велічынь, а злосны парушальнік можа быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці. За кожную незаконна вылаўленую ў перыяд забароны асобіну сома звычайнага парушальніку прыйдзецца заплаціць 12 базавых велічынь (а гэта зараз 324 рублі).

Барысаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць строга захоўваць Правілы вя­дзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рыбалоўных угоддзях Мінскай вобласці з апошняга дня мая пачне дзейнічаць забарона на аматарскі і прамысловы вылаў сома звычайнага ў сувязі з яго нерастам. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика