Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у Дні Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у Дні Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі

15.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка плануе ў кастрычніку наведаць КНР. У час маючага адбыцца візіту, як чакаецца, беларускі лідар прыме ўдзел у Дні Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, а таксама сустрэнецца са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа. Гэта і іншыя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва былі ў цэнтры ўвагі 14 верасня на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цзян Шушэнам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем склаліся не проста дружалюбныя адносіны, а адносіны стратэгічнага партнёрства. "Я ўжо не адзін раз гаварыў, што нашы пункты гледжання з Кітайскай Народнай Рэспублікай поўнасцю супадаюць па ўсім міжнародным парадку дня", — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Беларуска-кітайскі тавараабарот вырас у шмат разоў з таго часу, як мы дамовіліся аб шырокамаштабным супрацоўніцтве. У прыватнасці, за 15 гадоў гэты паказчык павялічыўся з $35 млн да $2 млрд.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць кітайскаму боку за маштабную эканамічную, фінансавую і палітычную падтрымку маладой беларускай суверэннай дзяржавы.

У сваю чаргу Цзян Шушэн паведаміў, што Ху Цзіньтаа надае вялікую ўвагу маючаму адбыцца візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. "Старшыня КНР гатовы сустрэцца з вамі. Спадзяюся, што гэта сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў дасць магчымасць акрэсліць перспектывы далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю", — сказаў віцэ-спікер кітайскага парламента. Ён таксама адзначыў, што ўпершыню наведвае Беларусь, і ў яго "вельмі глыбокія ўражанні ад знаёмства з гэтай цудоўнай краінай". Кітайскі госць лічыць, што "паміж нашымі дзяржавамі і народамі існуе глыбокае пачуццё дружбы". "У час візіту я пераканаўся ў тым, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі захоўваецца палітычная стабільнасць, прадаўжаецца эканамічнае развіццё і паступова павышаецца ўзровень жыцця людзей. Я як стары сябар вашай краіны шчыра радуюся гэтым поспехам", — адзначыў Цзян Шушэн.

Высокі ўзровень беларуска-кітайскіх палітычных адносінаў служыць надзейнай асновай для развіцця двухбаковых гандлёвых сувязяў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка плануе ў кастрычніку наведаць КНР. У час маючага адбыцца візіту, як чакаецца, беларускі лідар прыме ўдзел у Дні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика