НЕ ЗНІЖАЮЧЫ РЫТМУ РАБОТЫ. 21.by

НЕ ЗНІЖАЮЧЫ РЫТМУ РАБОТЫ

15.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. на закрыцці пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Паважаныя дэпутаты!

Паважаныя запрошаныя і журналісты!

Завяршае работу пятая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Яна была непрацяглая, але з-за маштабнасці разгледжаных пытанняў яе вынікі вельмі значныя як для вырашэння бягучых сацыяльна-эканамічных задач, так і для вызначэння шляхоў развіцця краіны на перспектыву.

Унікальнасць праведзенай сесіі вызначаецца і тым, што ніколі раней падрыхтоўка і прыняцце праекта Закона аб рэспубліканскім бюджэце не праходзілі ў такім аператыўным і напружаным рэжыме. Пры гэтым трэба адзначыць высокую якасць законапраекта, якая была дасягнута дзякуючы прафесійнай арганізацыі справы і канструктыўнаму ўзаемадзеянню ўсіх зацікаўленых, уключаючы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Прыняцце пакета дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне бюджэтна-фінансавай і падатковай сфер, дасць магчымасць значна ўмацаваць прававы фундамент праводзімай у краіне палітыкі па лібералізацыі эканомікі, разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы і забеспячэнні эфектыўнага пасткрызіснага развіцця.

Асаблівую актуальнасць гэтыя рашэнні набываюць у кантэксце падрыхтоўкі да правядзення чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Для дэпутацкага корпуса значнасць прынятых заканадаўчых актаў яшчэ і ў тым, што ў іх вызначаны арыенціры, з улікам якіх трэба праводзіць нашу заканатворчую работу, у тым ліку над законапраектамі, намечанымі да разгляду ў ходзе чарговай шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў, да адкрыцця якой засталося ўжо менш як месяц.

Адметнай асаблівасцю будучай сесіі стане тое, што значная частка пытанняў будзе мець сацыяльную накіраванасць. У ліку найбольш рэзанансных законапраектаў трэба назваць Кодэкс аб адукацыі, Жыллёвы кодэкс, Закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

Цяпер у пастаянных камісіях знаходзіцца ўжо больш як 50 законапраектаў і прагназуецца, што агульная колькасць пытанняў парадку дня сесіі вырасце як мінімум удвая. Трэба таксама адзначыць даволі насычаную праграму міжнароднага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Паважаныя дэпутаты, мы прынялі рашэнне аб правядзенні 19 снежня 2010 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны нас чакае сур'ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная работа як у Парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары Кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Як бачым, рытм нашай дэпутацкай дзейнасці будзе напружаны. Таму, завяршаючы сваё выступленне, хачу пажадаць усім моцнага здароўя, рабочага настрою і нацэленасці на якасную падрыхтоўку маючай адбыцца сесіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. на закрыцці пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика