Лукашэнка падпісаў указы пра вываз ядзернага паліва ў Расею за грошы ЗША. 21.by

Лукашэнка падпісаў указы пра вываз ядзернага паліва ў Расею за грошы ЗША

12.10.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы… не збіраемся нікому прадаваць нават за вялікія грошы гэты (ядзерны) матэрыял… Мы не збіраемся рабіць «брудныя бомбы», — сказаў Лукашэнка ў красавіку.

Тым не менш за, указам № 520 ад 8 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Расіяй аб вывазе на яе тэрыторыю «апрамененага і свежага высокаўзбагачанага ядзернага паліва даследчых рэактараў» з заменай яго на нізкаўзбагачанае. На падпісанне гэткага пагаднення упаўнаважаны Вячаслаў Куўшынаў, гендырэктар інстытута «Сосны», які займаецца атамнымі даследаваннямі.

Адначасова ўказам № 521 ад 8 кастрычніка Лукашэнка стварыў «умовы для аказання тэхнічнай дапамогі Урадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва». Ён вызваліў ад падаткаабкладання ўсе аперацыі па вывазе і замене ядзернага паліва.

«Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь паведаміць па дыпламатычных каналах Урад ЗША аб умовах аказання тэхнічнай дапамогі», — гаворыцца ў дакуменце.

Захаванне паліва ў Беларусі выклікала б пытанні ў міжнароднай супольнасці. Высокаўзбагачанае паліва можа быць выкарыстанае пры распрацоўцы зброі масавага паражэння.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы… не збіраемся нікому прадаваць нават за вялікія грошы гэты (ядзерны) матэрыял… Мы не збіраемся рабіць «брудныя бомбы», — сказаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика