Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аказанні дапамогі пацярпелым пры выбуху на "Пінскдрэў-ДСП". 21.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аказанні дапамогі пацярпелым пры выбуху на "Пінскдрэў-ДСП"

05.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 565 "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі сем'ям (блізкім сваякам) загінулых (памерлых) і асобам, якія пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэння ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Пінскдрэў-ДСП". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжваецца выплаціць: 1500 базавых велічынь (Br52,5 млн.) — аднаму з членаў сям'і або блізкіх сваякоў загінулага (памерлага); 600 базавых велічынь (Br21 млн.) — людзям, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні; 300 базавых велічынь (Br10,5 млн.) — людзям, якія атрымалі менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Брэсцкім аблвыканкамам будзе створана камісія, якая вызначыць памер кампенсацыі зыходзячы са ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, атрыманых пацярпелымі людзьмі. Усе выплаты пацярпелым будуць ажыццёўлены за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 565 "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі сем'ям (блізкім сваякам) загінулых (памерлых) і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика