Ярмошына: За Лукашэнку прагаласавалі 79,67%
20.12.2010 04:59
—
Новости Политики
|
За Лукашэнку, паводле папярэдніх вынікаў, прагаласавалі 79,67% галасоў (5 млн 122 тыс. выбаршчыкаў), пра гэта паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2%, Уладзіміра Някляева — 1,77%, Яраслава Раманчука — 1,97%, Віталя Рымашэўскага — 1,1%, Андрэя Саннікава — 2,56%,Мікалая Статкевіча — 1,04%, Віктара Цярэшчанкі — 1,08%, Дзмітрыя Уса — 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66%, што прыкладна на 2% больш, чым у 2006 годзе. Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала. Ад каго ж ім паступаць -- апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты збітыя і арыштаваны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другое месца — у Саннікава з 2,56%.
|
|