Штурм Дома ўрада + разгон мітынгу на пл. Незалежнасці + поўная падборка відэа пратэстаў
20.12.2010 04:59
—
Новости Политики
|
Відэа спробы штурму Дома ўрада, а таксама разгон спецназам мітынгу на плошчы Незалежнасці: Прапануем вашай увазе поўную падборку відэа падзей гэтага, поўнага драматычных падзеяў, вечара: Яшчэ днём Уладзімір Някляеў, фактычна, адмовіўся удзельнічаць у галасаванні, напісаўшы на сваім бюлетэні: «Новыя выбары без Лукашэнкі»: Увечары. яшчэ да пачатку Плошчы, Уладзімір Някляеў быў збіты да непрытомнасці людзьмі ў чорным. Пацярпелі таксама людзі з яго каманды і журналісты. Імаверна, мэтай нападу быў захоп гукаўзмацняльнай апаратуры, каб дэзарганізаваць пратэсты: Дзясяткі тысячаў людзей, якія сабраліся ў раёне Кастрычніцкай плошчы, рушылі маршам па праспекце Незалежнасці. На шляху нехта вывесіў на будынку КДБ бел-чырвона-белы сцяг пад апладысменты мітынгоўцаў. На плошчы Незалежнасці распачаўся мітынг: Некалькі чалавек, магчыма, правакатараў паспрабавалі разбіць шыбы на першым паверсе Дома ўрада. Неўзабаве пасля гэтага пачалося супрацьстаянне мітынгоўцаў са спецназам, а пасля — жорсткі разгон: Людзі ў штацкім валілі безабаронных людзей на зямлю і дабівалі іх нагамі: Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падборка відэа пратэстаў у сталіцы.
|
|