ЗША рашуча асудзілі «празмернае ўжыванне сілы з боку ўладаў»
20.12.2010 06:00
—
Новости Политики
|
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў. «Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, у тым ліку зьбіцьцём і затрыманьнем некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і гвалтам супраць журналістаў ды актывістаў грамадзянскай супольнасці. Нашу трывогу выклікае паведамленьне аб тым, што кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў быў сілай вывезены невядомымі зь менскай бальніцы. Мы патрабуем яго неадкладнага і бясьпечнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праяўляць стрыманасьць у працягу выбарчага працэсу, які павінен быць свабодным ад далейшага запалохвання і гвалту», — паведамляецца ў заяве, апублікаванай гэтай ноччу амбасадай ЗША. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў. «Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў,...
|
|