«Заява Раманчука пярэчыць пазіцыі АГП»
20.12.2010 20:15
—
Новости Политики
|
Нацыянальны Камітэт Аб"яднанай грамадзянскай партыі выступіў з адмысловай рэзалюцыяй. «Аб"яднаная грамадзянская партыя лічыць мірны пратэст грамадзян супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня іх неад"емным канстытуцыйным правам, а ўжыванне ўладамі грубай сілы супраць дэманстрантаў -- злачынствам. Ніякія правакацыі ў выглядзе разбітых дзвярэй не могуць апраўдаць зьбіцьцё і арышты сотняў людзей, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты. Аб"яднаная грамадзянская партыя лічыць 1. заяву Яраслава Раманчука, у якім ён асуджае дзеянні кандыдатаў у прэзідэнты В. Рымашэўскага, М. Статкевіч і А. Саннікава, неабгрунтаваным і супярэчным пазіцыі партыі; 2. выказвае салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Г. Кастусёва, А. Міхалевічам, У. Някляевым, В. Рымашэўскім, А. Саннікавым, М. Статкевічам, Д. Усам і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня, а таксама вызвалення ўсіх удзельнікаў мірнай дэманстрацыі. Пацвярджэннем прынцыповай пазіцыі партыі з"яўляецца арышт яе лідэра Анатоля Лябедзькі, а таксама старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоля Паўлава, яго намесніка Алега Корбана, старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна і іншых сяброў партыі». Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны Камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выступіў з адмысловай рэзалюцыяй.
|
|