Дарагія суайчынніцы!
05.03.2011
—
Новости Политики
|
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і прадпрымальнасць сталі неад'емнымі рысамі беларускай сучасніцы. Найбольшы ўнёсак нашы жанчыны робяць у развіццё такіх сфер, як ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне, адукацыя і культура, навука і спорт, фінансава-крэдытная сфера і бізнэс. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва жанчыны захоўваюць утульнасць дамашняга ачага, ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, выхоўваюць дзяцей, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. Няхай ваша прыгажосць, абаяльнасць, душэўная шчодрасць, як жыватворная крыніца, садзейнічаюць стваральнай сіле грамадства. Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям! Са святам, мілыя жанчыны! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і... |
|