Беларусы да 2015 года ўдвая павялічаць спажыванне сыроў
22.07.2011
—
Новости Политики
|
Такі прагноз зрабіў учора міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, дакладваючы Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку аб стане малакаперапрацоўчай галіны ў час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў міністра, у Беларусі з года ў год расце аб'ём спажывання сыроў. Калі ў 2005 годзе гэта лічба складала 30 тыс. тон, то да 2010 — амаль 39 тыс. тон. Пры гэтым вырастуць таксама і аб'ёмы вытворчасці: са 145 тыс. тон у 2010 годзе да 200 тыс. тон да 2015. Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі і абсталяваннем па перапрацоўцы малака і вытворчасці сыроў, вытворча-эканамічным станам і перспектывамі развіцця прадпрыемства ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод". Аляксандр Лукашэнка на выстаўцы прадукцыі, вырабленай ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", прадэгуставаў прадстаўленыя яму сыры з рознай ступенню тлустасці. Кіраўнік дзяржавы змог азнаёміцца таксама з рознай малочнай і мясной прадукцыяй, што выпускаецца на прадпрыемствах мяса-малочнай галіны ўсёй Віцебскай вобласці. Галандская кампанія Саmріnа праяўляе сур'ёзны інтарэс да малочнай галіны Беларусі, далажыў Прэзідэнту Беларусі Міхаіл Русы. Міністр асабліва адзначыў, што з выхадам беларускай малочнай прадукцыі на знешнія рынкі да малочнай галіны Беларусі ўзнік інтарэс з боку замежных інвестараў. Міхаіл Русы таксама расказаў кіраўніку дзяржавы аб тым, як вядзецца работа над стварэннем малочнай кампаніі на базе ААТ "Савушкін прадукт". Даручэнне стварыць да канца года нацыянальную малочную кампанію, якая будзе займацца вытворчасцю і перапрацоўкай малака, Прэзідэнт даў у канцы чэрвеня, наведваючы з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць. Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец далажыў кіраўніку дзяржавы аб рабоце віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты". За 2,5 года ў мадэрнізацыю і пераўзбраенне малаказаводаў і мясакамбінатаў канцэрна было ўкладзена Br350 млрд. Цалкам гэта работа будзе завершана ў 2012 годзе, што дасць магчымасць дасягнуць 100 працэнтаў глыбіні перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі. Да 2015 года плануецца істотна павялічыць вытворчасць сыроў, натуральнамалочнай прадукцыі. Аляксандр Косінец адзначыў, што ў некалькі разоў павялічыліся пастаўкі малакапрадуктаў з Віцебскай вобласці ў Мінск. Акрамя таго, значна ўзрасла колькасць знешніх рынкаў збыту. Калі віцебскі канцэрн пачынаў з экспарту прадукцыі ў 11 краін, то сёння яна пастаўляецца ўжо ў 39. Прэзідэнт лічыць, што ў выпадку паспяховай работы і высокага прыбытку па прыкладзе віцебскага канцэрна могуць быць створаны такія ж аб'яднанні ў іншых абласцях краіны. "Трэба паглядзець па мяса-малочным комплексе. Калі ты лічыш, што гэта эфектыўна, няхай іншыя вобласці возьмуць з яго прыклад", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да віцебскага губернатара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі прагноз зрабіў учора міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, дакладваючы Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку аб стане малакаперапрацоўчай...
|
|